Сярод прыярытэтных задач спецыялістаў ААТ “АСБ Беларусбанк” — павелічэнне долі безнаяўных разлікаў

Актуальное

Святлана Вячаславаўна Рудак
Святлана Вячаславаўна Рудак

Святлана Вячаславаўна Рудак працуе загадчыкам сектара продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнэсу Цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 філіяла № 216 ААТ “АСБ Беларусбанк”. Асноўнымі накірункамі ў рабоце падначаленага ёй калектыву, дзе працуюць 18 спецыялістаў, з’яўляюцца работа з укладамі фізічных асоб, аперацыі з банкаўскімі пластыкавымі карткамі, крэдытаванне фізічных асоб, валюта-абменныя аперацыі, міжнародныя банкаўскія пераводы.
Апошнім часам імклівымі тэмпамі развіваецца дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне, калі праз М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг кіраваць сваімі рахункамі можна не пакідаючы дом. 25 працэнтаў уладальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак карыстаюцца гэтымі паслугамі. У 2015 годзе для маладых людзей ва ўзросце да 31 года з’явілася магчымасць атрымання крэдыту на спажывецкія патрэбы па зніжанай працэнтнай стаўцы. У ААТ “АСБ Беларусбанк” для кліентаў створана і працуе праграма “Актыўнасць”. Па яе ўмовах уладальнікі пластыкавых картак, хто найчасцей карыстаецца імі пры разліках, могуць са скідкамі аформіць атрыманне міжнародных пластыкавых картак. Для такіх кліентаў банкаўская ўстанова перыядычна праводзіць таксама рэкламныя гульні: чым больш безнаяўных разлікаў — тым больш магчымасцей атрымаць грашовы прыз ад ААТ “АСБ Беларусбанк”. Падрабязна пра ўмовы такіх гульняў можна даведацца ў інфакіёсках. Дарэчы, іх ў наяўнасці маецца шэсць адзінак, адзін інфакіёск з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Насельніцтва, кліенты ААТ “АСБ Беларусбанк” усё больш карыстаюцца менавіта інфакіёскамі. Гэта значна эканоміць час і, што вельмі важна, павялічвае долю безнаяўных разлікаў.
Напрыканцы мінулага года філіял Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “АСБ Беларусбанк” узнагародзіў за добрасумленную работу некаторых спецыялістаў з ЦБУ № 224. Так, звання “Прафесіянал года” удастоена спецыяліст па аказанні банкаўскіх паслуг Галіна Мар’янаўна Петух. Ганаровая грамата абласнога ўпраўлення ўручана загадчыку сектара продажу банкаўскіх прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнэсу Святлане Вячаславаўне Рудак. Падзякай адзначана праца спецыяліста 2 катэгорыі па аказанні разнічных банкаўскіх паслуг Вольгі Анатольеўны Юхноўскай.
Калектыў супрацоўнікаў ЦБУ № 224 віншуе сваіх калег і кліентаў з прафесійным святам і Новым годам. Жадае кожнаму мець стабільныя даходы, моцнае здароўе, каб у сем’ях панавала згода і ўзаемаразуменне!
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *