За 2015 год у раёне на свет з’явілася 140 дзяцей

Актуальное

19392787991042338У снежні 2015 года аддзелам ЗАГС Шаркаўшчынскага райвыканкама зарэгістраваны нованароджаныя: Антон Зубовіч, Сафія Вайцяховіч, Мікіта Вількель, Міхаіл Жолуд, Яраслаў Курачонак, Мілана Бруйка, Ксенія Вярховіч, Вольга Лакотка, Цімур Грыгаровіч — г.п. Шаркаўшчына, Аляксандр Крывёнак, Аляксей Абрамчык — аг. Германавічы, Аляксандр Прысь — аг. Більдзюгі, Аліса Краснікава — аг. Наваселле, Дзмітрый Тамашэвіч — в. Стоміна, Дзіяна Зюзелева — в. Кубелеўшчына, Ксенія Пачопка — в. Крапіўнікі, Анастасія Каснікоўская — в. Зорка, Андрэй Козыраў, Цімафей Козыраў — в. Валожынкі, Андрэй Драздоў, Ульяна Малчун — в. Гарадзец. Сардэчна віншуем татаў і мам з найгалоўнейшай падзеяй у іх жыцці — нараджэннем дзетак!
За мінулы год у раёне на свет з’явілася 140 дзяцей: 75 хлопчыкаў і 65 дзяўчынак, што на 7 больш, чым у 2014 годзе. Нарадзіліся трое двайнят. У 46 сем’ях шаркаўчан з’явіўся першынец, у 65 — другое дзіця, у 17 — трэцяе, у 10 — чацвёртае, у двух сем’ях — пятае.
Сярэдні ўзрост бацькі склаў 30 гадоў, маці — 27 гадоў.
Дзяўчынак часцей за ўсё называлі Валерыя, Вікторыя, Анастасія, Кацярына і Мілана. Хлопчыкаў — Мацвей, Максім, Аляксандр, Аляксей, Дзяніс і Мікіта.
Па інфармацыі ЗАГС падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *