
Святое Раство — людзям прыгажство.
Святое Раство — радасць прынясло.
Раство святое — мароз удвоя.
Калядны мароз добра ўшчыпне за нос.
Раство Хрыстова, якое праваслаўныя вернікі адзначаюць 7 студзеня, сімвалізуе свята пачатку, святла і спакою. Гэта дзень, калі трэба задумацца чалавеку пра сваё месца ў жыцці, асэнсаваць пройдзены шлях і ўпэнена крочыць у будучыню. Гэта свята усёперамагаючай любові людзей.
Яснае, сонечнае надвор’е, якое сёлета выдалася на Раство Хрыстова, прыдавала святочнага настрою калядоўшчыкам. Па старадаўняй народнай традыцыі вырашылі адзначыць гэты ўрачысты дзень у аграгарадку Вялікае Сяло. Загадчыкі мясцовага сельскага клуба і бібліятэкі Алеся Русецкая і Ала Пугаўка з дапамогай метадыста раённага Цэнтра культуры Івана Русецкага пераапрануліся ў персанажаў калядавання — Зорніка, Званара і Механошу. Вось гэтым, няхай і невялікім, але вясёлым і дружным гуртам адправіліся яны песнямі-шчадроўкамі, музыкай, вершамі віншаваць вяскоўцаў. У кожным доме калядоўшчыкі славілі гаспадароў, пасявалі зернем, якое сімвалізуе абярэг жытла. Гаспадар з гаспадыняй, у сваю чаргу, шчодра адорвалі гасцей прысмакамі, якія нельга было есці да заканчэння Піліпаўскага посту. Да самага змяркання калядоўшчыкі весялілі і радавалі людзей, віншавалі са святам.
Дайце нам цукерачку,
А можна і капеечку.
Не шкадуйце вы свайго,
Сёння свята ў нас — Раство.
Сяргей РАЙЧОНАК.
