У ліку пераможцаў і прызёраў другога (раённага) этапа рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў – вучні 9-11 класаў Германавіцкай сярэдняй школы, якіх вы бачыце на здымку. Дыпломамі першай ступені па працоўнаму навучанню ўзнагароджаны Марк Байкоўскі і Канстанцін Сташкевіч, па матэматыцы – Карына Мядзелец. Дыпломы другой ступені ў сваю навучальную ўстанову прывезлі Сняжана Рубніковіч (па беларускай мове), Галіна Грыцкевіч ( па біялогіі) і Крысціна Філіпёнак (па працоўнаму навучанню). А Анна Хахлова, Вікторыя Шышко, Анжэла Свілёнак і Валерыя Райчонак за ўдзел у алімпіядах па вучэбных прадметах ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені. Пры гэтым Анна Хахлова стала прызёрам раённага этапа двойчы: за ўдзел у алімпіядах па гісторыі і грамадазнаўству. Карына Мядзелец, Сняжана Рубніковіч, Галіна Грыцкевіч і Анна Хахлова прадставілі Германавіцкую сярэднюю школу і Шаркаўшчынскі раён на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. Віншуем юнакоў і дзяўчат з заслужанай перамогай!
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.