Віншаванні з юбілеем прымала Маргарыта Станіславаўна Баговіч

Актуальное

419Маргарыта Станіславаўна Баговіч працуе на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Шаркаўшчынскага райвыканкама з 2011 года. А працоўны шлях жанчыны пачаўся з 1983 года. У 1989 годзе яна закончыла Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум, тады ж уладкавалася ў Шаркаўшчынскае бюро па працы эканамістам. Займала пасаду галоўнага бухгалтара цэнтра занятасці насельніцтва. А пасля рэарганізацыі ўстановы ў 2007 годзе Маргарыта Станіславаўна стала загадчыкам сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У 2008 годзе яна завочна закончыла Маскоўскую сучасную гуманітарную акадэмію.
Як расказала нам начальнік упраўлення Вера Барысаўна Жук, у Маргарыты Станіславаўны вялікія вопыт работы і практычныя веды. Яна прадумана будуе працу па рэалізацыі Закона “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, валодае высокім пачуццём адказнасці за даручаную справу. Да таго ж, з 2010 года Маргарыта Станіславаўна выбрана казначэем раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Гэта значыць, што чалавек яна з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
За шматгадовую, добрасумленную працу кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Маргарыце Станіславаўне Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта, павіншаваў з юбілейным днём нараджэння і пажадаў плённай работы на карысць нашага раёна.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *