Завяршыўся гуманітарны праект па аказанню дабрачыннай дапамогі Александроўскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату

Актуальное

IMG_9255 (Копировать)У 2016 годзе завяршыўся гуманітарны праект, які  ў нашым раёне  быў паспяхова рэалізаваны на тэрыторыі   дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. У рамках гэтага праекта  Міжнароднае дабрачыннае  грамадскае аб’яднанне “Сафія” закупіла для дома-інтэрната неабходнае абсталяванне, якое зараз дапамагае ажыццяўляць  якасны догляд за пражываючымі там людзьмі:  у пральню арганізацыі была дастаўлена і ўстаноўлена прамысловая сушыльная машына на 25 кілаграмаў бялізны; на кухню –  2 ванны мыечныя  і 3 стэлажы ; у падсобным памяшканні пачаў працаваць новы  стальны цвердапаліўны вадагрэйны кацёл. Агульная сума сродкаў, затрачаная на рэалізацыю дадзенага праекта ў бягучым годзе, склала 104725290 беларускіх рублёў.

На завяршаючым этапе супрацоўніцтва 18 лютага Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат наведалі гуманітарныя валанцёры Гэры і Кэйлін Джон і выканаўчы дырэктар Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” Сяргей Станіслававіч Зубовіч. У рамках  візіту былі падведзены вынікі  зробленага і ацэнены рэзультаты паспяховага супрацоўніцтва.

Шчырыя словы ўдзячнасці гасцям і грамадскаму аб’яднанню “Сафія” выказаў выконваючы абавязкі дырэктара Александроўскага дома-інтэрната Мар’ян Мечыслававіч Паўловіч. Ён адзначыў, што прадстаўнікі гэтай дабрачыннай арганізацыі ўжо не ўпершыню аказваюць дапамогу іх установе. — Гэтай зімой завяршыўся ўжо другі гуманітарны праект, а ў  мінулым годзе, дзякуючы “Сафіі”, ў доме-інтэрнаце з’явіліся сушыльны шкаф, універсальная пасудамыйная машына, а таксама воданагравальнік ускоснага нагрэву. Увесь калектыў нашай установы вельмі ўдзячны за аказаную дапамогу, бо ўся тэхніка, набытая ў рамках гуманітарнага праекта, значна аблегчыла працу абслугоўваючаму персаналу і дазволіла стварыць больш камфортныя ўмовы для пражывання людзей.

-Асноўная мэта нашага аб’яднання – аказанне дапамогі людзям, якія маюць ў гэтым патрэбу,-адзначыў у час размовы гуманітарны валанцёр праекта Гэры Джон. Наш дэвіз: “ Дапамагаць людзям, каб у далейшым яны змаглі дапамагчы сабе самі”. Гуманітарная праграма МДГА “Сафія” спансіруецца гуманітарнай службай царквы Езуса Хрыста Святых апошніх дзён, што аказвае падтрымку  насельніцтву ў многіх краінах свету. Такія праекты, безумоўна, неабходныя, і мы, гуманітарныя валанцёры, з задавальненнем ўдзельнічаем у іх і бачым станоўчыя рэзультаты сваёй дзейнасці. Сёння мы прыехалі ў дом-інтэрнат, каб убачыць, як працуе набытае нашай арганізацыяй абсталяванне. Бо матэрыяльныя сродкі, сабраныя прыхаджанамі Царквы Езуса Хрыста на дабрачынныя мэты, павінны выкарысатоўвацца  эфектыўна і дапамагаць людзям, якія маюць у гэтым  найбольшую патрэбу. Толькі на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў мінулым годзе Міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Сафія” было рэалізавана 6 гуманітарных праектаў на агульную суму 384552157 беларускіх рублёў. У выніку  дабрачыннай дзейнасці гуманітарная дапамога была аказана тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага, Браслаўскага, Бешанковіцкага раёнаў, Пастаўскаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама Селюцкаму (Віцебскі раён) і Александроўскаму псіханеўралагічным дамам-інтэрнатам.

Кожны чалавек мае права на дастойнае жыццё, незалежна ад яго сацыяльнага становішча. Для рэалізацыі гэтага права і працуе ўвесь калектыў Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, дзе пражываюць людзі, якія маюць патрэбу ў кругласутачным доглядзе,а таксама бытавым і медыцынскім абслугоўванні. І сёння ва ўстанове сацыяльнага абслугоўвання шмат зроблена для камфортнага знаходжання і аздараўлення людзей. Гэтаму  садзейнічаюць  і прыгожая добраўпарадкаваная тэрыторыя дома-інтэрната, і  ўтульныя адрамантаваныя памяшканні і пакоі. Як адзначылі многія супрацоўнікі установы, вельмі многае зроблена для дома-інтэрната яго былым дырэктарам Станіславам Альфонсавічам Верушэўскім, які ў цяперашні час знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Пры былым дырэктары склаўся дружны зладжаны калектыў установы, умацаваліся многія традыцыі, якія захоўваюцца і сёння, а тэрыторыя дома-інтэрната набыла  выгляд, прывабны для жыцця людзей.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_9238 (Копировать) IMG_9244 (Копировать) IMG_9249 (Копировать) IMG_9250 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *