Добрая работніца і цудоўная маці — Галіна Аляксандраўна Гарбачова

Актуальное

прадстаўнікі калектыву КАСЗ павіншвалі юбілярку Галіну Аляксандраўну Гарбачову (у цэнтры)

12 кастрычніка для Галіны Аляксандраўны Гарбачовай пачынаецца з вялікай колькасці віншаванняў. Віншваваць ёсць каму: у яе пяцёра дзяцей і ўжо чацвёра ўнукаў. Зразумела, што з кожным годам іх колькасць будзе яшчэ прыбаўляцца.  Галіна Аляксандраўна ў гэты дзень святкуе 50-гадовы юбілей, а міне некалькі дзён і надыдзе дзень Маці. Вось такое прыемнае супадзенне. З юбілеем і блізкім святам Маці павіншавалі Галіну Аляксандраўну і на рабоце, на кансервава-агароднінасушыльным заводзе, дзе яна працуе на складзе. У кабінеце дырэктара, які у той дзень, на жаль, адсутнічаў, сабраліся прадстаўнікі калектыву. Словы віншавання і пажаданні ўсяго найлепшага прагучалі ад старшыні прафсаюзнага камітэта Алены Бенядзіктаўны Лаўрыновіч і спецыяліста па прававой і кадравай рабоце Франца Вячаслававіча Юшкевіча. Жыццярадасная, добрая, актыўная, такімі словамі характарызуюць Галіну Аляксандраўну яе калегі. Да таго ёсць у яе і яшчэ адна заслуга перад прадпрыемствам. Разам з мужам Сяргеем Мікалаевічам яна падмацавала яго кадрамі: тут працуе яе старэйшая дачка Алена і сын Дзмітрый. Адным словам, атрымліваецца цэлая сямейная дынастыя. Яшчэ адна дачка Аня жыве ў Віцебску, сын Іван працуе ў Шаркаўшчынскім РЭСе, а адзінаццацікласнік Міша актыўна займаецца спортам. Атрымліваецца, усе побач. І кожны дзень нараджэння (а бываюць яны ў вялікай сям’і часта) становіцца прыемнай прычынай, каб сабрацца ўсім разам у бацькоўскім доме.
— Я сама расла ў вялікай сям’і, — расказвае юбілярка, — нас было таксама

Галіна Аляксандраўна Гарбачова

пяцёра. На жаль няма ўжо маёй маці Клемянціны Іванаўны. Вельмі добрая ў мяне хросная маці Марыя Феліксаўна Раўгалі, пастаянна наведваем яе ў вёсцы Каралева.
На пытанне, ці складана гэта было — вырасціць пяцёра дзяцей, Галіна Аляксандраўна адказала наступнае:
— У нас сям’я дружная, мяне муж ва ўсім падтрымліваў, падраслі старэйшыя дзеці — яны сталі дапамагаць, так што не страшна было. А ўвогуле, дзяўчатам, жанчынам хочацца параіць: не трэба баяцца складанасцяў. Яны не такія страшныя, і іх лягчэй пераадолець, калі ваша сям’я вялікая і вы ўсе разам.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *