Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у верасні непрацуючым пенсіянерам і бюджэтнікам была аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры 500 тысяч беларускіх рублёў. На што былі патрачаны гэтыя грошы, мы распыталі тых шаркаўчан і жыхароў раёна, што атрымалі падтрымку ад дзяржавы.
Фёдар Іванавіч Накоўнікаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, г. п. Шаркаўшчына.
— На атрыманыя 500 тысяч рублёў набыў сабе новы абутак, а на тое, што засталося, купіў сабе на кірмашы прадуктаў розных: мяса, кансерваў, крупаў, цукару. А яшчэ парадаваў сябе смачным — фруктамі.
Аліна Міхайлаўна Машнюк, пенсіянерка, в. Валожанкі.
— Дапамога прыйшлася дарэчы. Купіла сабе 20 кілаграмаў цукру, які пойдзе на варэнні. Наша ААТ «Даватарскі» па танных цэнах прадавала грэчку і муку, чым я і скарысталася, набыла сабе трошкі і таго і таго. Ну і большая частка дапамогі пайшла на лякарствы.
Раіса Міхайлаўна Дабравольская, пенсіянерка, в. Ручай.
— Мы з мужам Канстанцінам Дзмітрыевічам адразу рашылі пусціць атрыманыя грошы на падмацаванне здароўя, бо прадуктаў у нас хапае з уласнага падворка. Цяпер я езджу ў райцэнтр у бальніцу на працэдуры. На праезд, на працэдуры, на лякарствы — вось грошы і разышліся. Палячуся я, тады Канстанцін Дзмітрыевіч возьмецца за падмацаванне здароўя.
Галіна Якаўлеўна Кабак, пенсіянерка, в. Вялікае Сяло.
— Грошы ўсе пайшлі на справу. Я купіла сабе на зіму 4 мяхі бульбы, таксама цукру. Хочацца, увогуле, сказаць дзякуй нашаму Прэзідэнту, Ураду за аказаную дапамогу. Прыемна, што пра нас, пажылых людзей не забываюць. Я думаю, што маіх слоў далучацца многія пенсіянеры.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ
