Свята, сагрэтае ўвагай і клопатам, прайшло ў аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў

Актуальное


IMG_0892 (Копировать)9 сакавіка ў аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў нашага гарадскога пасёлка адбылося свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню. Шчырыя словы віншаванняў у гэты дзень гучалі ў адрас усіх, хто прысутнічаў на мерапрыемстве: як жанчыны, так і мужчыны былі акружаны ўвагай і клопатам. З дапамогай загадчыцы аддзялення Таццяны Мар’янаўны Клімза і музычнага кіраўніка Анны Пятроўны Другаковай самі наведвальнікі аддзялення падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму са святочнымі віншаваннямі і музычнымі нумарамі. На сцэне для ўсіх прысутных  выступілі  Юрый і Вольга Чарнавец, Мікіта Крыўка, Надзея Мілянцей, Вольга Клакоўская, Наталля Шыдлоўская, Уладзімір Савіцкі і Сяргей Аўсюкевіч. На свяце ў наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў у гэты дзень прысутнічалі  госці: намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, дырэктар ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Іна Вячаславаўна Прыстаўка, якія выказалі ў адрас прысутных словы найлепшых пажаданняў і пахвалу за жыццёвую актыўнасць і жаданне развіваць свае таленты. Прыемна ўразіла гасцей мерапрыемства і выстава “Гліняная казка”, на якой былі прадстаўлены прыгожыя дэкаратыўныя кампазіцыі з гліны, зробленыя наведвальнікамі майстэрні па працатэрапіі “Зрабі сам” (кіраўнік Тамара Барысаўна Грыцкевіч).  А прыгожую, незвычайную і з густам аформленую сервіроўку святочнага стала праводзіць для наведвальнікаў аддзяленняў дзённага прабывання для інвалідаў  кіраўнік гуртка аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Інэса Мікалаеўна Туронак. Такі від паслуг (афармленне святочнага стала), у хуткім часе, будзе прапанаваны ўсім жадаючым. А напрыканцы  мерапрыемства ўсе наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў атрымалі падарункі. Намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі ўручыў ім абутак ад беларускай абутковай кампаніі “Марка”, якая супрацоўнічае з нашым рэгіёнам і аказвае дабрачынную дапамогу людзям, якія маюць у гэтым найбольшую патрэбу.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_0855 (Копировать) IMG_0857 (Копировать) IMG_0860 (Копировать) IMG_0884 (Копировать) IMG_0898 (Копировать) IMG_0902 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *