12 новых кватэр чакаюць сваіх кватарантаў у пабудаваным у гарадскім пасёлку трохпавярховым доме

Актуальное

Думаю, многія жыхары гарпасёлка заўважылі, як хутка вырас новы трохпавярховы дом па вуліцы Энгельса (за магазінам «Сняжынка»). Будоўля пачалася 23 мая, і вось цяпер, праз 5 месяцаў, будынак з чырвонай цэглы прыемна радуе вока. За больш падрабязнай інфармацыяй мы звярнуліся ў арганізацыю, якая займаецца будаўніцтвам — гэта ПМК-68. Там нам расказалі, што гэта дом на дванаццаць кватэр (адна- і двухпакаёвыя). Вакол дома зроблены дрэнаж, што гарантуе сухія падвалы. На цяперашні момант у кватэрах вядуцца аддзелачныя работы, таксама да дома падводзіцца ацяпленне і каналізацыя. Будуць жыхары дома забяспечаны газам, да яго пракладваецца газаправод, які, увогуле, паспрыяе газіфікацыі дадзенага мікрараёна.
Здаць новабудоўлю будаўнікі плануюць 30 лістапада.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *