Знаёмыя пейзажы вачамі мастака. У раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава Арсенія Іванавіча Пяткевіча.

Актуальное

IMG_2612 (Копировать)

5 красавіка у раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася юбілейная выстава, прысвечаная 65-годдзю вядомага шаркаўшчынскага мастака-пейзажыста Арсенія Іванавіча Пяткевіча. Мастацкай творчасцю ў нашым раёне Арсеній Іванавіч займаецца вось ужо 32 гады, працяглы перыяд  часу ён працуе настаўнікам мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў, вучыць жывапісу дзяцей. Большасць з прадстаўленых на выставе работ  адлюстроўваюць прыроду нашага Шаркаўшчынскага краю, яе прыгажосць і непаўторнасць. Многія сюжэты нагадваюць краявіды родных аўтару вёсак Вялікае Сяло і Германавічы, дзе мастак нарадзіўся і дзе прайшло  дзяцінства і незабыўныя  школьныя гады. На некаторых карцінах адлюстраваны  маляўнічыя браслаўскія пейзажы.

Рэалістычны пейзаж  — мастацтва для душы, для сэрца, заўсёды застанецца запатрабаваным у грамадстве, ва ўсе часы, упэўнены сам аўтар 21 прадстаўленай на выставе работы, А. І. Пяткевіч. І, гледзячы на ўсю гэту прыгажосць, нават складана ўявіць, што ўсе творы  — вынік працы толькі  за паўгода.

— Пейзажы Арсенія Іванавіча Пяткевіча – унікальныя для жыхароў нашага рэгіёну і яны застануцца часткай гісторыі нашай шаркаўшчынскай зямлі,-адзначыў у дзень адкрыцця выставы намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.-Творчасць мастака вечная, а напоўненыя сонцам, светам і жыццём  непаўторныя пейзажы таленавітага аўтара дапамагаюць усім нам яшчэ больш любіць прыроду роднага краю і захапляцца яе прыгажосцю. Юрый Анатольевіч шчыра павіншаваў мастака з юбілеем, з адкрыццём цудоўнай выставы і пажадаў аўтару ўсяго самага найлепшага і новых творчых поспехаў. Шчырыя словы віншаванняў у адрас юбіляра ў дзень адкрыцця яго выставы прагучалі таксама ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілы Уладзіміраўны Стома, дырэктара Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Жанны Леанідаўны Русак, мастакоў Віктара Фёдаравіча Крука і Аляксандра Сяргеевіча Шыёнка, а таксама юнай вучаніцы Арсенія Іванавіча Анжалікі Ляскоўскай. Шмат людзей прыйшло на адкрыццё выставы нашага шаркаўшчынскага мастака: сябры, калегі, родныя, вучні і проста прыхільнікі творчасці Арсенія Іванавіча, якіх у нашым раёне, безумоўна, шмат. А тым хто яшчэ не паспеў пазнаёміцца  з цікавымі работамі мастака-пейзажыста А. І. Пяткевіча, можа зрабіць гэта да канца красавіка. Запрашаем на выставу. Яна вартая таго, каб яе ўбачылі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_2566 (Копировать) IMG_2578 (Копировать) IMG_2587 (Копировать) IMG_2588 (Копировать) IMG_2595 (Копировать) IMG_2597 (Копировать) IMG_2598 (Копировать) IMG_2600 (Копировать)
IMG_2617 (Копировать) IMG_2621 (Копировать) IMG_2623 (Копировать) IMG_2625 (Копировать)IMG_2608g (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *