11 красавіка ў цэнтральную раённую бібліятэку былі запрошаны жыхары гарадскога пасёлка, былыя непаўналетнія вязні фашысцкіх канцлагераў

Актуальное

IMG_4027 (Копировать)11  красавіка ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у раённую цэнтральную бібліятэку былі запрошаны былыя непаўналетнія вязні фашызму. 71 год назад менавіта у гэты дзень заключаныя канцлагера Бухенвальд паднялі паўстанне, перамаглі  і выйшлі на свабоду. Як сведчыць статыстыка, за перыяд  Другой сусветнай вайны праз лагеры смерці прайшлі  звыш 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх 5 мільёнаў – грамадзяне былога Савецкага Саюза.  Прыблізна 12 мільёнаў так і не дачакаліся вызвалення, сярод іх – 2 мільёны дзяцей.

На тэрыторыі нашага рэгіёну на сённяшні дзень пражываюць 29 вязняў фашысцкіх канцлагераў. У іх ліку Сяргей Канстанцінавіч Красоўскі, Аляксандра Гаўрылаўна Нікалаева, Ніна Лук’янаўна Каробачкіна, Вера Веніямінаўна Свілёнак, Міхаіл Фёдаравіч Мацук і Юльян Юльянавіч Баговіч,якія прысутнічалі ў Дзень  памяці ахвяраў фашызма ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі пажадаў ім моцнага здароўя, дабрабыту, усяго самага найлепшага і адзначыў, што ёсць падзеі, пра якія неабходна памятаць, каб яны ніколі не паўтарыліся. У іх ліку – Дзень памяці ахвяраў фашызму. А галоўнымі героямі сустрэчы, якая праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам гарачай гарбаты, сталі людзі,якія яшчэ ў дзяцінстве прайшлі праз жудасныя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Яны не па чутках ведаюць, што такое фашызм, гора, здзекі, голад і смерць ,з усім гэтым у канцэнтрацыйным лагеры сутыкнуўся кожны. Аляксандры Гаўрылаўне Нікалаевай было 13 гадоў, калі яна разам з сям’ёй трапіла ў нямецкі лагер у Слуцку, Сяргей Канстанцінавіч Красоўскі з 11 гадоў са сваімі роднымі знаходзіўся ў фашысцкіх лагерах  на тэрыторыі Польшы, Германіі, Францыі і Чэхаславакіі, многія з былых вязняў трапілі ў нямецкі палон яшчэ зусім маленькімі дзецьмі, а Юльян Юльянавіч Баговіч нарадзіўся у канцэнтрацыйным лагеры.

У дзень правядзення сустрэчы за круглым сталом супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага Савета ветэранаў зрабілі ўсё магчымае для таго, каб памятная сустрэча ўсім запрошаным гасцям спадабалася. Свае вершы прысутным  прачытала ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік раённага народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярына Мар’янаўна Сосна. А ўдзельніцы калектыву мастацкай самадзейнасці ветэранаў “Душевный уют» (кіраўнік Галіна Пятроўна Сафончык) праспявалі прыгожыя песні, павесялілі ўсіх прысутных і дапамаглі  стварыць сапраўдную атмасферу ўтульнасці і свята.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4037 (Копировать) IMG_4039 (Копировать) IMG_4040 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *