15 красавіка віншаванні ад медыкаў Шаркаўшчынскай ЦРБ прымала галоўная медыцынская сястра Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак, якая адзначыла свой чарговы юбілей

Актуальное

IMG_4167 (Копировать)Прывабная, усмешлівая, абаяльная і пры гэтым упэўненая ў сабе жанчына з моцным характарам, такой ведаюць Валянціну Уладзіміраўну Хаданёнак  яе сябры, калегі-медыкі і кіраўніцтва Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія 15 красавіка сабраліся  ў актавай зале медустановы, каб павіншаваць сваю галоўную медыцынскую сястру  з чарговым юбілеем.

Без выдатнай медыцынскай сястры нават самы лепшы ўрач не зможа дасягнуць сапраўднага поспеху, было адзначана падчас ўрачыстасці. А ў галоўнай медыцынскай сястры райбальніцы, якая адначасова ўзначальвае прафсаюзны камітэт работнікаў аховы здароўя і раённую арганізацыю Беларускага аб’яднання “Чырвоны Крыж”, абавязкаў, безумоўна, вельмі шмат. У Шаркаўшчынскай ЦРБ Валянціна Уладзіміраўна арганізуе работу сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, займаецца пытаннямі арганізацыі іх працы і павышэння кваліфікацыі, ажыццяўляе кантроль за работай медыцынскіх сясцёр, фельчараў і акушэраў. А 7 гадоў назад ініцыятыўная і вопытная галоўная медсястра  з выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі ўзначаліла прафсаюзны камітэт райбальніцы і заваявала перамогу ў абласным конкурсе як лепшы арганізатар сярод медыцынскіх сясцёр Віцебскай вобласці. Пацверджанне ўсяму сказанаму – высокі ўзровень арганізацыі і правядзення шэрагу  разнастайных мерапрыемстваў і акцый, конкурсаў і ўрачыстасцяў, якія рэгулярна праходзяць у райбальніцы нашага гарадскога пасёлка.

За высокі прафесіяналізм, выдатныя арганізатарскія здольнасці, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з юбілеем  Ганаровыя граматы Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы і Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў  Валянціне Уладзіміраўне Хаданёнак ўручылі  галоўны ўрач ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. Шчырыя словы віншаванняў і найлепшыя пажаданні у адрас галоўнай медсястры райбальніцы прагучалі ў дзень яе нараджэння ад кіраўніцтва і калег па працы. А сама гераіня гэтага матэрыялу пра сябе і свае адносіны да жыцця расказала наступнае: “Я не люблю сумнае выказванне аб тым, што  добра там, дзе нас няма. У Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы я адчуваю сябе на сваім месцы – побач са сваім калектывам, ад якога заўсёды адчувала падтрымку, сваімі калегамі, многія з якіх за гады сумеснай працы сталі сябрамі, а сама медустанова – другім домам, ў які  кожны дзень вяртаюся з радасцю. Таму мне добра там, дзе  я ёсць і куды апошнія тры дзясяткі гадоў прыходжу  на працу.” У гераіні гэтага матэрыялу двое ўжо дарослых дзяцей і  маленькая ўнучка Аліса. А дачка Дар’я,  студэнтка 3 курса медыцынскага ўніверсітэта – будучы ўрач-педыятр, выбрала для сябе медыцыну, як, калісьці, і яе маці.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4156 (Копировать) IMG_4158 (Копировать) IMG_4165 (Копировать) IMG_4175gg (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *