
28 кастрычніка ганаровы жыхар г. п. Шаркаўшчыны — ветэран вайны Іван Сямёнавіч Шчарбакоў атрымаў чарговую ўзнагароду. Іван Сямёнавіч мае мноства медалёў, адзначаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. І вось, як кажуць, узнагарода знайшла героя. 16 снежня 2008 года губернатарам Санкт-Пецярбурга Валянцінай Мацвіенка быў падпісаны загад аб узнагароджанні памятнымі медалямі, прымеркаванымі да 65-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады. Сярод узнагароджаных — шаркаўчанін Іван Сямёнавіч Шчарбакоў.
Прыемную місію — уручэнне узнагароды — выканаў першы намеснік старшыні райвыканкама М. І. Баговіч. Словы-віншаванні ўдзельніку вайны адрасаваў раённы ваенны камісар І. У. Крылоў.
Віншуем вас з узнагародай, паважаны Іван Сямёнавіч!
Аляксандр БАРЫЛА
