«Адукацыйная прастора сельскай школы: ад традыцый да інавацый» — раённы семінар для намеснікаў дырэктараў прайшоў нядаўна ў Вялікасельскай сярэдняй школе

Актуальное

IMG_7246 (Копировать)У Вялікасельскай СШ адбыўся раённы семінар для намеснікаў дырэктараў  устаноў адукацыі. Падчас яго работы на пытанні ўдзельнікаў  адказвалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Рубацкі і яго намеснікі Кацярына Міхнёнак і Наталля Арэшкава, спецыялісты і метадысты аддзела адукацыі, спорту і турызму. З прэзентацыяй-справаздачай па тэме “Адукацыйная прастора сельскай школы: ад традыцый да інавацый” выступіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Ірына Рымдзёнак. Падчас свайго выступлення яна адзначыла: “Плануючы семінар, мы хацелі акцэнтаваць увагу прысутных на тым, што захоўваючы традыцыі і апрабіруючы штосьці новае, мы імкнёмся стварыць сучасную адукацыйную прастору для нашых вучняў. Паспяховай з’яўляецца тая школа, у якой нараўне з традыцыйнымі справамі укараняюцца новаўвядзенні”. Былі падведзеныя прамежкавыя вынікі рэалізацыі інавацыйнага праекта “Суботні дзень у сяброўскім фармаце: Велікасельская АРТ-галерэя”.

Падчас сустрэчы намеснікі дырэктараў наведалі 6-ую міжнародную выставу фотаработ “Свет вачамі жанчын”, прэзентацыю якой для ўдзельнікаў семінара правялі вучні 7-11 класаў школы. Аўтарамі работ, якія ў гэты дзень убачылі прысутныя,  з’яўляюццафотамастакі з 18 краін свету. Пра арганізацыю выстаў у сваёй навучальнай установе і дзейнасць гуртка “Батлейка”, які ў школе узначальвае настаўніца Ларыса Кудзіна,  паведаміў  дырэктар Вялікасельскай ДС-СШ  Юрый Матуль. А вучні 6—7 класаў  прадэманстравалі адно з выступленняў лялечнага тэатра “Велікодны калабок”, і яно пакінула шмат прыемных уражанняў напярэдадні галоўнага праваслаўнага свята.

Кожны з прысутных атрымаў станоўчы вопыт, наведаўшы адкрытыя ўрокі, заняткі, мерапрыемствы. Ала Рабіза правяла факультатыўны занятак-падарожжа  ў 2 класе “Праўда і вымысел у назвах вёсак мікрараёна”, тэмай даследвання лабараторыі на ўроку біялогіі ў 7 класе сталі “Галоўныя таямніцы кветкавых раслін” (настаўніца Ганна Бука). Разам з вучнямі 10—11 класаў Васілій і Ірына Рымдзёнкі правялі літаратурную сустрэчу “Знаёмцеся! Нобелеўскі лаўрэат: шматгалоссе Святланы Алексіевіч”.  Настаўніца гісторыі Ганна Суднік прэзентавала праект “Па жыццёвых старонках кнігі гонару: чалавек года Віцебшчыны і Шаркаўшчыны” і расказала пра арганізацыю краязнаўчай работы, якая займае асаблівае месца ў адукацыйнай прасторы школы.

У гэты ж дзень на тэрыторыі былой школы была пасаджана алея бэзу. Намеснікі дырэктараў, работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму і вучні школы пасадзілі звыш 30 саджанцаў гэтай прыгожай кустарнікавай расліны, якую навучальнай установе прадаставіў старэйшына агарагарадка Вялікае Сяло Фама Ульянавіч Брылёў. Афіцыйнае, на першы погляд, мерапрыемства, было напоўнена сардэчнасцю і шчырасцю і таму вельмі запомнілася  ўсім прысутным.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_7248 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *