У Шаркаўшчыне прайшла медыка-асветніцкая акцыя ранняга выяўлення і прафілактыкі цукровага дыябету

Актуальное

Т. М. Пука на прыёме ў медыцынскага работніка

14 лістапада — Сусветны дзень прафілактыкі цукровага дыябету. З гэтай мэтай праводзіцца рэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя ранняга выяўлення і прафілактыкі цукровага дыябету. Такая акцыя прайшла ў

станам свайго здароўя цікавіліся не толькі жанчыны, але і мужчыны

мінулую суботу і ў нашым раёне. У найбольш мнагалюдных месцах гарадскога пасёлка, а гэта рынак і аўтавакзал, медыцынскія сёстры УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” Святлана Юр’еўна Кавалеўская, Таццяна Анатольеўна Бабоўская і Святлана Пятроўна Лаўрыновіч вызначалі артэрыяльны ціск і вагу шаркаўчан і вяскоўцаў, якія ў гэты дзень прыехалі ў райцэнтр па тых ці іншых справах. Даведацца аб стане свайго здароўя пажадалі каля 100 чалавек.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *