25-26 чэрвеня ў Мосары адбудзецца ўрачыстасць святога Яна Хрысціцеля

Актуальное

2225—26 чэрвеня, у суботу і нядзелю, у парафіі святой Ганны ў вёсцы Мосар адбудзецца адпустовая ўрачыстасць святога Яна Хрысціцеля. На гэту ўрачыстасць заўсёды збіраецца шмат людзей у Мосарскай святыні, каб тут, адарваўшыся ад штодзённай мітусні, узнесці свае самыя патаемныя малітвы і просьбы да Бога праз нашых нябесных заступнікаў святых Яна Хрысціцеля і Юстына Мучаніка. Будзем разам прасіць аб цвярозасці для нашага народа, нашых сем’яў і нас саміх… Без Божай ласкі і дапамогі, без моцнай веры вельмі цяжка перамагчы зло алкагалізму і наркаманіі. Таму і просім Пана нашага, Айца Міласэрнага, узносячы свае малітвы праз пасярэдніцтва святога Яна Хрысціцеля — патрона цвярозасці і святога Юстына — аднаго з першых абаронцаў веры.

Дарагія браты і сёстры, запрашаем вас прыняць удзел у нашай агульнай малітве за цвярозасць нашага народа, за захаванне добрых хрысціянскіх традыцый, якія нам перадалі нашы дзяды і прадзеды. Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Яна Хрысціцеля:

Субота, 25 чэрвеня

10.00 — Святая Імша, выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

11.00—14.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, наведванне капліцы святога Юстына.

15.00 — Святая Імша ў інтэнцыі наведвальнікаў рэліквій святога Юстына і парка, набажэнства да святога Юстына.

16.00 —18.00 — працяг адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, святы ружанец у інтэнцыі цвярозасці народа і сем’яў, блаславення Найсвяцейшым Сакрамантам.

19.00 — Святая Імша з урачыстасці святога Яна Хрысціцеля, блаславенне агню, працэсія і запальванне вогнішча.

На працягу ўсяго дня будзе магчымасць паяднання з Богам праз сакрамант споведзі.

Запланавана цікавая забаўляльная праграма, падрыхтаваная культработнікамі

Нядзеля, 26 чэрвеня

12.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, чэрвеньскае набажэнства да Сэрца Езуса.

13.00 — урачыстая Святая Імша, працэсія, блаславення.

Ксёндз Марат КАЗЛОЎСКІ,

адміністратар парафіі Мосар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *