1 лістапада пажарныя-выратавальнікі раёна вызначылі лепшых на конкурсе прафесійнага майстэрства

Актуальное

Яго арганізатарам выступіў намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Валерый Міхайлавіч Ліпскі.
Конкурс праводзіўся на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 у Варонцы. У ім прынялі ўдзел дванаццаць супрацоўнікаў райаддзела.
Першы іспыт — конкурс эмблем. Пажарныя-выратавальнікі прадставілі на суд журы эмблемы, зробленыя ўласнымі рукамі.
Затым прадэманстравалі сваю фізпадрыхтоўку. Выратавальнікі здавалі нарматывы ў падцягванні, бегу на 1 км і комплексна-сілавое практыкаванне.
Трэці іспыт — гэта тэорыя. Тут трэба было прадэманстраваць свае веды, што з поспехам зрабілі ўдзельнікі конкурсу “Лепшы па прафесіі”.
Завяршалася конкурсная праграма здачай нарматыву па апрананні баявой вопраткі.
За кожны іспыт удзельнікам налічваліся балы. У выніку трэцяе месца заняў старшы інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Іван Пальчэх. Другім стаў старшы пажарны Аляксандр Прыстаўка. А пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства сярод пажарных-выратавальнікаў выйшаў Іван Зайцаў.
Па словах Валерыя Ліпскага, супрацоўнікі аддзела прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах мастацкай самадзейнасці, народнай творчасці. Апошнім часам рэгулярна праводзіцца конкурс “Лепшы па прафесіі”. Адметна, што больш вопытныя супрацоўнікі перадаюць сваё ўменне і вопыт маладым, прымаючы самы непасрэдны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, што праходзяць у калектыве.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *