10.00 — 14.30 Раённы конкурс “Уладар сяла”
(малады сад).
12.00 — 17.00 Работа пляцовак арт-маркет “Райскія яблычкі”, дэгустацыйная алея яблычных кулінарных дэлікатэсаў:
— гасцінны панадворак;
— падвор’і;
— выстава-продаж яблычных пірагоў;
— выстава-продаж і майстар-класы народных майстроў “Панадворак майстроў”;
— продаж сувенірнай прадукцыі;
— майстар-класы па ткацтве, ганчарстве, лепцы, разьбе, вышыўцы, саломапляценні;
— майстар-клас з сельскага жыцця (запраганне каня, кашэнне травы, распілоўка дроў, пераборка бульбы);
— майстар-клас па выпечцы бліноў на калодзе (Радзюкоўскі СДК);
— мядовы панадворак (сельгаспрадпрыемствы).
Удзел прымаюць сельскія Саветы, клубы нацыянальнай кухні Віцебшчыны, раённы Цэнтр рамёстваў і рамеснікі вобласці, Шаркаўшчынскі кансервавы завод.
12.00 — 17.00 Працуюць пляцоўкі “Вясёлыя яблычныя спаборніцтвы”:
— “Спяваем разам” — развучванне беларускіх песень пад народныя шумавыя інструменты (Шаркаўшчынская ДШМ);
— цыркавы панадворак;
— батлейка;
— музычна-гульнёвы панадворак;
— дзіцячая гульнёвая пляцоўка (батуты, атракцыёны);
— “Нудлінг” (лоўля рыбы рукамі ў вялікім чане), панадворак бытавых танцаў (бераг возера).
13.00 — 13.40 Пачатак свята “Яблычны фэст”:
— урачыстае адкрыццё;
— асвячэнне садавіны новага ўраджаю.
Таксама ў праграме свята (галоўная пляцоўка):
13.40 — 15.00 Канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці Віцебшчыны;
15.00 — 15.30 Узнагароджванне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу “Уладар сяла”;
16.00 — 16.30 Стылізаванае “Яблычнае вяселле”;
16.35 — 16.50 Флэшмоб “Карціна з яблыкаў”;
16.50 — 17.00 Фінал свята;
17.00 — 18.00 Канцэрт.
