
Напярэдадні Дня будаўніка ў працоўным калектыве ДКУБП “Шаркаўшчынская ПМК-68” адбыўся ўрачысты сход. У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве і добраўпарадкаванні Валерый Венідзіктавіч Казлоўскі, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Іванавіч Зубовіч і дырэктар галоўнага будаўнічага прадпрыемства раёна — Шаркаўшчынскай ПМК-68 — Васілій Канстанцінавіч Зубовіч. Усе яны шчыра павіншавалі прадстаўнікоў будаўнічай галіны з прафесійным святам, а лепшыя работнікі калектыву ў гэты дзень атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
За добрасумленныя адносіны да працы, узорнае выкананне прафесійных абавязкаў, значны асабісты ўклад у рэзультаты работы прадпрыемства, актыўны ўдзел у жыцці працоўнага калектыву і ў сувязі з Днём будаўніка Ганаровымі граматамі КУВПБП “Полацксельбуд” з выплатай матэрыяльнай дапамогі ўзнагароджаны майстар участка падсобнай вытворчасці Валерый Уладзіміравіч Юхноўскі і муляр 4-га разраду Юрый Міхайлавіч Місюра.
Падзяка генеральнага дырэктара КУВПБП “Полацксельбуд” з выплатай матэрыяльнай дапамогі аб’яўлена цесляру 4-га разраду Дзмітрыю Аляксандравічу Дзямідаву.
За добрасумленныя адносіны да працы і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці арганізацыі, вялікі асабісты ўклад у рэзультаты работы калектыву Падзяка з выплатай матэрыяльнай дапамогі за кошт сродкаў прафсаюзнай арганізацыі аб’яўлена наступным работнікам: машыністу экскаватара Пятру Віктаравічу Качану, машыністу аўтамабільнага крана Сяргею Антонавічу Марозу, рамшчыку Дзмітрыю Сяргеевічу Мечалю, бетоншчыку Валерыю Мікалаевічу Вязіцкаму, прарабу Дзмітрыю Васільевічу Зубовічу, бухгалтару Рэгіне Нарбертаўне Чарняўскай, вадзіцелю пагрузчыка Вячаславу Іванавічу Каштальяну, рамшчыку Міхаілу Стэфанавічу Дабравольскаму, тынкоўшчыку Пятру Алегавічу Альшэўскаму, цесляру Юрыю Генадзьевічу Цітовічу, муляру Мікалаю Канстанцінавічу Няверка.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ
