1 верасня артысты раённага Цэнтра культуры прапанавалі сваім маленькім гледачам спектакль «Прыгоды Бураціна»

Актуальное

IMG_9696 (Копировать)

Вельмі важна, каб ад свята Дня ведаў ў дзяцей засталіся толькі станоўчыя эмоцыі і самыя найлепшыя ўражанні. А таму для сваіх маленькіх гледачоў, вучняў пачатковых класаў школ гарадскога пасёлка артысты і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі і паказалі на сцэне цікавую казачную пастаноўку “Прыгоды Бураціна”. Вясёлыя і гарэзлівыя персанажы вядомай дзіцячай казкі  не проста пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з  сюжэтам добра вядомай  аповесці  Аляксея Талстога, але і расказалі дзецям аб тым, што неабходна ўмець чытаць, пісаць, лічыць, важна быць адукаваным і дзякуючы гэтаму можна пераадолець любыя цяжкасці на жыццёвым шляху. З пачаткам новага навучальнага года ў першы дзень восені сваіх маленькіх гледачоў павіншавалі: Іван Русецкі, Аляксандр Карабкоў, Таццяна Крыўко, Аксана Міронава, Таццяна Лаздоўская, Наталля Карман, Жанна Пундзіс, Аляксей Краўчанка, Надзея Гарбачонак і Святлана Базарэвіч, якія і выступілі ў ролі казачных персанажаў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_9702ll (Копировать) IMG_9703 (Копировать) IMG_9715 (Копировать) IMG_9739 (Копировать) IMG_9742 (Копировать) IMG_9754 (Копировать)




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *