Сёлета ў медыцынскіх установах раёна пачалі працаваць 11 маладых спецыялістаў, а ў лістападзе адбылося іх урачыстае пасвячэнне ў прафесію

Актуальное

медсястра Галіна Бука, фельчары Іна Амеліна, Надзея Селезень і Кацярына Станюленіс

Сярод іх урач-тэрапеўт Вольга Уладзіміраўна Восіпава, хірург Аксана Уладзіміраўна Селіванава, зубныя фельчары Анастасія Юр’еўна Кавалёва, Анастасія Віктараўна Малашонак, Дзяніс Ігаравіч Фелістовіч, фельчары Іна Мікалаеўна Амеліна, Надзея Леанідаўна Селезень, Кацярына Аляксандраўна Станюленіс, медыцынскія сёстры Ірына Алегаўна Малыш, Галіна Францаўна Бука і Таццяна Мікалаеўна Паляк.

Усе яны на працягу амаль трох месяцаў асвойваліся на сваіх першых працоўных месцах, уваходзілі ў курс спраў, знаёміліся з калегамі па працы.
А ў лістападзе медыцынскія работнікі паліклінічнага аддзялення ЦРБ запрасілі сваіх маладых калег на свята, у рамках якога ўрачыста, весела і запамінальна адбылося “Пасвячэнне медыкаў у прафесію”.
Напачатку святочнага мерапрыемства з прывітальнымі словамі да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва Мікалай Валянцінавіч Манкевіч. Ён шчыра павіншаваў маладых калег з пачаткам  прафесійнай дзейнасці, пажадаў ім паспяховай і рэзультатыўнай працы, старанна выконваць свае абавязкі і ўважліва адносіцца да кожнага пацыента. Не трэба баяцца цяжкасцяў, а ў выніку неабходнасці маладыя супрацоўнікі калектыву заўсёды могуць разлічваць на дапамогу старэйшых і больш вопытных калег. Бо аснова поспеху — у зладжанасці дзеянняў.

маладыя ўрачы ЦРБ Алёна Казачэнка, Вольга Восіпава і Аксана Селіванава

Да яго слоў далучылася галоўная медсястра ЦРБ і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак. Яна пажадала маладым людзям поспехаў у працы і ў асабістым жыцці і заўсёды  атрымліваць задавальненне ад сваёй высакароднай справы. А ініцыятыва, творчасць і пачуццё гумару заўсёды знойдуць падтрымку у

маладыя медсёстры раённай паліклінікі Ірына Малыш і Таццяна Паляк

калектыве медыцынскіх работнікаў  раёна. Гэтыя словы пацвердзілі артыстычныя і таленавітыя ўдзельнікі святочнай праграмы. Невялікі гумарыстычны канцэрт, падрыхтаваны супрацоўнікамі паліклінічнага аддзялення, як заўсёды, быў праведзены на вышэйшым узроўні. У мерапрыемстве прымалі ўдзел Святлана Пятроўна Лаўрыновіч, Ніна Леанардаўна Пінчук, Алена Канстанцінаўна Курыловіч, Эла Анатольеўна Баговіч, Таццяна Міхайлаўна Рудак, Вера Іванаўна Сіняўская, многія іншыя прадстаўнікі ЦРБ. У выкананні маладых спецыялістаў прагучала клятва вернасці абранай прафесіі. На памяць пра гэту цікавую сустрэчу галоўным героям свята былі ўручаны кветкі і новыя медыцынскія халаты.
Усім, хто прысутнічаў на свяце, мерапрыемства вельмі спадабалася. Цёплы прыём, арганізаваны для моладзі больш вопытнымі калегамі, дазволіў пераканаццца ў тым, што маладыя медыкі ў раёне не будуць пакінуты без увагі.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *