Кветкі і віншаванні для любімых настаўнікаў падрыхтавалі вучні Лужкаўскай школы

Актуальное

дзеці падрыхтавалі кветкі для любімых настаўнікаў
дзеці падрыхтавалі кветкі для любімых настаўнікаў

Настаўнiк — адна з самых цiкавых і вельмi важных прафесiй у грамадстве. А таму з вялікім задавальненнем у першую нядзелю кастрычніка мы віншуем любімых педагогаў са святам. У Лужкаўскай СШ Дзень настаўніка адзначаўся 30 верасня, калі ў рамках дня самакіравання вучні памяняліся ролямі з настаўнікамі.  Кожны імкнуўся адчуць сябе маладым спецыялістам і зрабіць усё магчымае, каб урок “вучням” спадабаўся. На лінейцы, прысвечанай дню самакіравання, дзеці ўручылі настаўнікам памятныя медалі, і запрасілі іх у 12 клас. Вучні 9 класа падрыхтавалі віншаванне-сюрпрыз — жартоўны фільм. На працягу дня працаваў школьны радыёцэнтр, гучалі песні і віншаванні. Завяршальным акордам дня самакіравання стаў святочны канцэрт, на якім прысутнiчалi вучні, настаўнікі, ветэраны педагагiчнай працы, прадстаўнікі органаў улады. Усе крыху хваляваліся, але зала была напоўнена шчырымi ўсмешкамi, цудоўным настроем, які перадаваўся ўсім астатнім. Любімым педагогам дзеці ўручылі прыгожыя букеты кветак.

Дзень самакіравання вельмі спадабаўся ўсім, хто меў да яго дачыненне: дзеці паспрабавалі свае сілы ў якасці настаўнікаў, а настаўнікі быццам бы вярнуліся ў дзяцінства і зноў сталі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. На наступны дзень вучні разам з педагогамі наведалі і павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы, якія не змаглі прыйсці ў школу.
Крысціна МОРХАТ,

вучаніца 8 класа Лужкаўскай СШ, член гуртка «Прэс-цэнтра «Веснік».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *