Галасуем за юных шаркаўчан, якія выступяць у праграме «Мэры Попінс»

Актуальное

mery-popinsНа працягу лістапада ў раскладзе канала “Культура” Беларускага радыё ў праграме «Мэры Попінс» адбудзецца трансляцыя выступленняў удзельнікаў, якія чытаюць вершы пісьменнікаў-юбіляраў. За шаркаўчан Вераніку Тарбецкую і Кацярыну Алексееву можна прагаласаваць падчас эфіру, даслаўшы SMS на кароткі нумар 7755 (паслуга платная). SMS-галасы суміруюцца з галасамі на сайце канала “Культура”. Той, хто стане лепшым па выніках абодвух галасаванняў, будзе запрошаны на фінал конкурсу.
Конкурсныя эфіры пачнуцца з аўторка, 8 лістапада, у 16.05. Пасля таго, як усе канкурсанты прагучаць у эфіры «Мэры Попінс», іх яшчэ раз на працягу тыдня можна будзе паслухаць на сайце канала «Культура» radiokultura.by. Галасаванне на сайце будзе адкрыта з 1 да 7 снежня. Раскажыце сябрам! На гэтым тыдні, магчыма, шаркаўчане не будуць яшчэ выступаць, але слухайце ўважліва, усё можа быць. Падтрымайце нашых! Зрабіце маскімальны рэпост!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *