У многіх краінах свету 11 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. Рашэнне аб зацвярджэнні гэтага свята было прынята ў красавіку 2008 года. Асноўная мэта правядзення Міжнароднага дня энергазберажэння заключаецца ў прыцягненні ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця ўзнаўляемых крыніц энергіі.
Не засталіся ў баку ад правядзення дадзенага свята і вучні 1 “Б” класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2. Кожны з іх прынёс у навучальную ўстанову па 7 кілаграмаў макулатуры. Тым самым школьнікі зрабілі свой уклад у нарыхтоўку другаснай сыравіны і паказалі станоўчы прыклад сваім равеснікам.
Сяргей РАЙЧОНАК.