Добра спраўляецца са сваімі абавязкамі брыгада электраманцёраў Шаркаўшчынскага ўчастка пад кіраўніцтвам Аляксея Свяцкага

Актуальное

На працягу двух з паловай гадоў брыгаду электраманцёраў Шаркаўшчынскага ўчастка ўзначальвае майстар па рамонту і эксплуатацыі электраабсталявання Аляксей Віктаравіч Свяцкі. За перыяд работы ў брыгадзе, акрамя асноўнай дзейнасці электраманцёра, работнікамі асвоена шэраг смежных спецыяльнасцей, у тым ліку электразваршчыка, стропальшчыка, вальшчыка лесу. Уладзімір Навіцкі сумяшчае прафесіі вадзіцеля і электраманцёра.
У бягучым годзе электраманцёрамі брыгады Шаркаўшчынскага ўчастка  выкананы рамонт на лініі сумарнай працягласцю 50 кіламетраў. Пры гэтым дзейнасць гэтых людзей заўсёды вызначалася добрымі паказчыкамі, высокай якасцю і надзейнасцю работы. А  добрасумленныя адносіны да справы, адказнасць і працавітасць дапамагаюць Аляксандру Лабаноўскаму, Уладзіміру Навіцкаму, Мікалаю Беладзеду, Яўгену Сайкоўскаму, Аляксею Свяцкаму і Уладзіміру Дубоўскаму (іх вы бачыце на здымку) карыстацца заслужанай павагай у калектыве, найлепшым чынам выконваць усе пастаўленыя задачы і дасягаць поспеху ў сваёй няпростай справе.

Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *