7-ую міжнародную фотавыставу «Свет вачамі жанчын» да канца снежня можна ўбачыць у Велікасельскай школе

Актуальное

img_3428-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cСёмая традыцыйная Міжнародная фотавыстава “Свет вачамі жанчын” адкрылася ў культурным цэнтры “Кастра” у сакавіку 2016 года, у чэрвені яе пераняў украінскі Харкаў,  у ліпені фотаработы былі перададзены ў культурна-гістарычны комплекс “Залаты пярсцёнак горада Віцебск “Дзвіна”. 9  снежня гэту унікальную выставу ў  сваёй школьнай Арт-галерэі адкрылі вучні Велікасельскай сярэдняй школы-сада.

Выстава аб’яднала  фотамастачак з 14 краін свету. Яны прадставілі на суд гледачоў свой, асаблівы жаночы светапогляд. Гэта вялікая колькасць тэм, сюжэтаў, ракурсаў, убачаных праз прызму сваёй краіны і нацыянальнасці, праз асэнсаванне прыгажосці і незвычайнасці навакольнага свету. Не ўсе ўдзельніцы фотавыставы прафесійна займаюцца фатаграфіяй, для большасці з іх гэта проста любімае захапленне. Пра ўсё гэта і расказалі вучні Вялікасельскай сярэдняй школы-сада разам з намеснікам дырэктара навучальнай установы Ірынай Рычардаўнай Рымдзёнак падчас прэзентацыі.

Пазнаёміцца з унікальнай фотавыставай змаглі таксама вучні і педагогі Зоркаўскай базавай школы, якія  прысутнічалі на мерапрыемстве.

Фатаграфаванне – сучаснае і вельмі цікавае захапленне для мільёнаў людзей. У наш час яно даступна амаль кожнаму.  І ў нашым рэгіёне вельмі шмат аб’ектаў і сюжэтаў для цікавых здымкаў, варта толькі звярнуць на іх увагу. А каб фота атрымліваліся дастаткова цікавымі, выразнымі і пры гэтым якаснымі, неабходна валодаць не толькі пэўнымі навыкамі фатаграфавання, але, у першую чаргу, фантазіяй і добрым густам. Міжнародная фотавыстава “Свет вачамі жанчын” таму пацверджанне, аўтары прадстаўленных работ – сапраўдная знаходка для аматараў фотамастацтва.

Застаецца толькі дадаць, што ўбачыць цікавыя работы жанчын фатографаў  ў Вялікасельскай сярэдняй школе-садзе можна да канца снежня.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.img_3438-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3441-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3446-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3449-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3454-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3488-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3489-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3491-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3432-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *