«Зберажом зялёную елку» — цікавая экспазіцыя навагодніх прыгажунь размяшчаецца на 3-м паверсе райвыканкама

Актуальное

img_3280-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cУстановы адукацыі нашага раёна сталі ўдзельнікамі конкурсу “Зберажом зялёную елку”, усе экспанаты якога, прыгожыя зялёныя елачкі, зроблены з падручных матэрыялаў, другаснай сыравіны, у тым ліку паперы, шышак, пластыкавых бутэлек, стужак і нітак  і нават з металу,  ільну   і трыснёгу.Сваю выставу  навагодніх прыгажунь супрацоўнікі аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама (ініцыятары правядзення конкурсу)  размясцілі ў зоне рэкрэацыі на 3 паверсе раённага выканаўчага камітэта, побач са сваім аддзелам.

— Цікавыя работы, прадстаўленыя на конкурс, выклікаюць захапленне ўсіх, хто наведаў нашу выставу,-адзначыла метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Уладзіміраўна Грыдзюшка. Удзельнікамі конкурсу сталі ўсе школы і дзіцячыя сады нашага раёна. Некаторыя работы прадстаўлены групай людзей – педагогаў, выхавальнікаў і вучняў.  Раённы этап  праходзіць у дзвюх намінацыях: адна з іх адпавядае назве конкурснай праграме “Зберажом зялёную елку”, другая – “Навагодняя цацка”. Лепшыя работы  яшчэ ў пачатку снежня былі накіраваны на абласны этап конкурсу ў Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі, але і для раённай выставы мы пакінулі вельмі цікавыя і арыгінальныя экспанаты, якія, безумоўна, заслугоўваюць увагі. Дзякуй усім за актыўны ўдзел у нашай экспазіцыі. Незвычайныя навагоднія фантазіі, эксклюзіўныя і разам з тым  не зусім “лясныя” прыгажуні, ўздымаюць людзям настрой і служаць своеасаблівым рэкламным ходам для таленавітых аўтараў, якія сталі ўдзельнікамі выставы. А пераможцаў конкурсу выберуць не арганізатары конкурснай выставы, а непасрэдна яе наведвальнікі. На працягу снежня усе жадаючыя могуць прагаласаваць за навагоднюю ёлку, якая найбольш спадабалася.  Пераможцаў чакаюць  дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і памятныя падарункі. Конкурсную выставу можна ўбачыць да пачатку Новага года.

Першачарговая мэта нашага конкурсу – звярнуць увагу людзей на тое, што не абавязкова знішчаць жывыя дрэўцы. Штучная елачка, зробленая сваімі рукамі, стане сапраўдным упрыгожваннем для вашага дома ў канун навагодніх святаў. Зрабіце яе разам са сваімі дзецьмі і не пашкадуеце.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.img_3281-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3285-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3287-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3289-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3290-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3294-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3300-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *