У цэнтры дзяцей і моладзі працуе шмат гурткоў, у тым ліку школа ранняга развіцця, дзе займаюцца дзеткі, пачынаючы з 4-гадовага ўзросту. Акрамя займальнай матэматыкі і англійскай мовы, іх вучаць танцам. На працягу некалькіх месяцаў яны асвойвалі няпростыя тонкасці гэтай справы, каб прадэманстраваць іх на навагоднім ранішніку.
Кацярына СОСНА
