Адзіны дзень інфармавання ў працоўным калектыве тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Актуальное Общество

IMG_7167 (Копировать)16 лютага ў працоўных калектывах нашага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання. Адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Ірынархавіча Баговіча сустрэлася з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Асноўная тэма чарговага дня інфармавання  “Рэалізацыя дарожна-транспартнай палітыкі ў Беларусі; транспартны падатак і яго выкарыстанне; забеспячэнне бяспекі дарожнага руху” была надзвычай актуальнай для людзей. Яно і не дзіўна. Кожны з нас на дарогах з’яўляецца вадзіцелем або пешаходам. Таму выступленні старшыні райвыканкама М. і. Баговіча і начальніка Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкава прысутныя слухалі з цікавасцю, задавалі шмат пытанняў.

Падчас свайго выступлення кіраўнік  раёна адзначыў, што ў мінулым годзе на тэрыторыі раёна ДБУ-26 ажыцяўляла капітальны рамонт участка дарогі вуліц Чырвоная Горка, Маладзёжная Чырвонадворская, асвоена звыш 1 мільярда 600 мільёнаў недэнамініраваных рублёў. У 2017 годзе гэта работа працягнецца. ДРБУ-131 праведзены рамонт участка дарогі Шаркаўшчына-Савіцкія. У 2017 годзе плануецца цякучы рамонт участка дарогі Дзісна – Шаркаўшчына (участак працягласцю паўтара кіламетры ад Германавіч да Юзафова) і дарогі Апанасенкі – Лужкі – Гваздова (1.5 кіламетры участка Германавічы – Лужкі).

Начальнік Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкаў засяродзіў увагу прысутных на  нормах, патрабаваннях  і правілах, якіх, у адпаведнасці з законам, павінны прытрымлівацца ўсе ўдзельнікі дарожнага руху.

Падчас сустрэчы з   прадстаўнікамі ТЦСАН старшыня райвыканкама са станоўчага боку ацаніў работу гэтага працоўнага калектыву. У арганізацыі  шмат зроблена для таго, каб наведвальнікі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра адчувалі сябе ўтульна і камфортна. Кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна таксама падзякавала  работнікам тэрытарыяльнага цэнтра,   якія  вырошчваюць рассаду аднагадовых кветак, хвойных раслін і кустарнікаў для многіх арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама рэалізуюць яе насельніцтву.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_7164 (Копировать)IMG_7184 (Копировать)

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *