Успаміны пра святкаванне Новага года ў дзіцячым садзе №3

Актуальное

у кампаніі вясёлых снегавікоў Новы год не будзе сумным

Новы год — цудоўнае і ўсімі любімае свята, якое з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Вось і ў дзіцячым садзе № 3 няўрымслівыя і непаседлівыя маленькія выхаванцы запрасілі сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль на навагоднія ранішнікі. Колькі прыемных момантаў, незабыўных уражанняў і хвалюючых эмоцый падарылі сваім родным маленькія артысты. Тое, што адбывалася ў зале, нагадвала чароўную казку. Усмешкі не пакідалі абліччы дзяцей і дарослых.
— Каб свята атрымалася незабыўным, праведзена значная карпатлівая работа не толькі работнікамі дашкольнай установы, але і сем’ямі выхаванцаў, — паведаміла намеснік загадчыцы па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 3 Ірына Чаславаўна Шук. — І гасцям, і дзецям вельмі спадабалася кампазіцыя “Снегавікі”, якую сваімі рукамі змайстравалі бабулі Сашы Пастуховай Ала Калінікаўна і Святлана Калінікаўна. Вельмі прыемна, што бацькі і родныя нашых выхаванцаў прымаюць актыўны ўдзел у жыцці  дашкольнай установы, заўсёды цікавяцца нашымі праблемамі і імкнуцца дапамагчы.
Ад імя бацькоў і выхавальнікаў дзіцячага сада № 3 шчырыя словы ўдзячнасці хачу адрасаваць усяму працоўнаму калектыву і асабіста дырэктару ПМК-68 Анатолію Фёдаравічу Хліманкову, якія напярэдадні святаў не пакінулі малышоў без увагі і матэрыяльнай падтрымкі. Дзякуючы гэтым людзям пад навагодняй ёлкай нашых выхаванцаў з’явіліся салодкія падарункі. А Дзед Мароз і Снягурачка з задавальненнем уручылі іх дзецям.
Падрыхтавала Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *