У лютым на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі прайшоў конкурс “Школа бяспекі-2017”. Удзел у ім прынялі 15 вучняў са школ гарадскога пасёлка, Германавіцкай і Лужкаўскай СШ, Станіславоўскай, Зоркаўскай і Радзюкоўскай БШ, вызначыўшы тых, хто лепш за ўсіх ведае правілы бяспекі жыццядзейнасці чалавека.
Першым выпрабаваннем стала тэсціраванне, дзе трэба было адказаць на 50 пытанняў. Падчас выступлення ўдзельнікаў у конкурсе “Я раскажу вам…” журы ацэньвала не толькі змястоўнасць, але артыстычнасць, форму падачы матэрыялу. Дзеці ўзгадвалі асноўныя правілы бяспекі, якія дазволяць пазбегнуць бяды, а таксама парадак дзеянняў пры разнастайных надзвычайных сітуацыях.
У выніку ва ўзроставай групе 1-4 класаў трэцяе месца падзялілі Дар’я Раманоўская (Шаркаўшчынская СШ №1) і Яўген Пезік (Лужкаўская СШ), другое месца ў Дар’і Ганебнай (Германавіцкая СШ), першай стала Лізавета Странчэўская (Шаркаўшчынская СШ №2).
Сярод вучняў 5-7 класаў найбольшую колькасць балаў набрала Вікторыя Іванова (Шаркаўшчынская СШ №1), другое месца заняла Алена Дубач (Станіславоўская БШ), трэцяе — Іван Хаданёнак (Шаркаўшчынская СШ №2).
Ва ўзроставай групе 8-11 класаў першае месца з мінімальным адрывам у адзін бал заняў Аляксей Максімовіч (Лужкаўская СШ), другое месца ў Віталія Рачыцкага (Шаркаўшчынская СШ №1), трэцяе — у Рыгора Скурата (Шаркаўшчынская СШ №1).
Павіншаваў удзельнікаў з перамогай інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Шаркаўшчынскага РАНС Дзмітрый Катовіч.
Андрэй БУРЭЦ.

