У Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы рэалізуецца новы духоўна-інтэлектуальны праект «Час, які ніколі не скончыцца», прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Актуальное

IMG_7639 (Копировать)Шаркаўшчынская дзіцячая бібліятэка ўжо даўно перастала быць проста месцам для захоўвання і выдачы кніг. Усё часцей дзеці сюды прыходзяць, каб з карысцю правесці свой вольны час, прыняць удзел у цікавых мерапрыемствах, навучыцца чамусьці новаму.

24 лютага ў бібліятэцы стартаваў першы этап унікальнага духоўна-інтэлектуальнага праекта  “Час,  які ніколі не скончыцца”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.  У гэты дзень дзіцячая ўстанова стала месцам, у якім вучні 5-6 класаў абедзвюх школ нашага гарадскога пасёлка змаглі пазнаёміцца з асобай найбольш яркага прадстаўніка беларускай культуры эпохі Адраджэння Францыска Скарыны, што ўвайшоў у гісторыю як беларускі вучоны, філосаф, медык (доктар лекарскіх навук), першадрукар і асветнік, заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання, перакладчык бібліі на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы. У 1915 годзе заснаваў у горадзе Прага тыпаграфію і кірылічным шрыфтам выдаў “Псалтыр” – першую друкаваную беларускую кнігу.  Усяго на працягу 1517-1519 гадоў пераклаў і выдаў 23 кнігі Бібліі. У 1520 годзе пераехаў у Вільню і заснаваў першую тыпаграфію на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Там Скарына выдаў “Малую падарожную кніжыцу і “Апостал”. Пра ўсё гэта і многае іншае ў цікавай і займальнай форме дзеці даведаліся падчас сустрэчы. А яшчэ навучыліся пісаць літары кірылічным шрыфтам, тым самым, на якім была надрукавана першая беларуская кніга. Майстар-клас з дзецьмі па напісанні літар кірыліцай правёў выкладчык дзіцячай школы мастацтваў  Віктар Фёдаравіч Крук.

У гэты ж дзень юным удзельнікам мерапрыемства былі прадстаўлены рукатворная кніга і асабістая пячатка дзіцячай бібліятэкі – якія з гэтага года стануць пастаяннымі атрыбутамі ўсіх значных падзей, што будуцть праходзіць у дзіцячай бібліятэцы. Як адзначыла ініцыятар правядзення і вядучая духоўна-інтэлектуальнага праекта, бібліятэкар Людміла Аляксандраўна Казіцкая у рукатворную кнігу, створаную ў юбілейны год беларускага кнігадрукавання, будуць змешчаны творчыя работы, сачыненні і ўсё самае цікавае, створанае рукамі  юных аўтараў, аматараў кніг.  А на ўсіх святах будзе выкарыстоўвацца асабістая пячатка дзіцячай бібліятэкі, на якой адлюстравана вушастая сава – сімвал мудрасці і яснасці думак. Вушастая сава – гэта птушка, якая пражывае і на тэрыторыі нашай мясцовасці. Яе прыгожыя фотаздымкі прадаставіў добра вядомы ў нашым раёне фатограф Валерый Кавалёнак, які, дарэчы, сам яе і сфатаграфаваў. А ўжо па фотаздымку эскіз пячаткі зрабіў Аляксей Краўчанка, супрацоўнік Цэнтра рамёстваў. Яго калега Яўген Ананіч, рэзчык па дрэву, выразаў адбітак на пячатцы. Цяпер мудрая сава, якую дзеці ласкава назвалі “совушкай”, стане неад’емным сімвалам Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэкі і ўсіх пазнавальных  мерапрыемстваў, якія прывабліваюць ва ўстанову ўсё больш і больш юных чытачоў. Цікавы праект “Час, які ніколі не скончыцца”  абавязкова працягнецца. Шчырыя словы ўдзячнасці аўтар праекта Людміла Казіцкая адрасуе людзям,  якія дапамаглі  ўвасобіць яго ў жыццё,  асабліва Валерыю Кавалёнку, Святлане Заіка, Яўгену Ананічу і Аляксею Краўчанка.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_7597 (Копировать) IMG_7605 (Копировать) IMG_7615 (Копировать) IMG_7635 (Копировать)IMG_7646 (Копировать) IMG_7648 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *