Для Івана Іванавіча Зялёнкі з ААТ “Васюкі” любімая справа —круціць баранку аўтамабіля. На сваім старэнькім ЗІЛ-157 ён праедзе там, дзе не кожны асмеліцца і своечасова выканае любое заданне. Бо машына ў яго заўсёды дагледжаная, а сам мае вялікі вопыт у шафёрскай справе.
У час уборкі зерневых культур Іван Іванавіч працаваў на камбайне КЗС-10. Ён не патрабаваў ад кіраўніцтва гаспадаркі сабе новай тэхнікі, а на замацаваным за ім камбайне імкнуўся не адставаць ад перадавікоў уборачнай кампаніі і намалаціў за сезон 506 тон збожжа.
А калі здараецца так, што няма чаго рабіць на аўтамашыне, І. І. Зялёнка садзіцца за руль трактара МТЗ-82 і выконвае даручаную яму работу.
Цяпер шафер часцей за ўсё задзейнічаны на жывёлагадоўчых фермах па перавозцы жывёлы.
Гэта чалавек, які не пазбаўлены пачуцця гумару, а яго няўрымслівы, бестурботны характар дапамагае выходзіць з любога становішча.
Кацярана СОСНА