На чарговым сходзе раённай арганізацыі КПБ абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання стагоддзя рэвалюцыі

Актуальное

logo_010 сакавіка  адбыўся чарговы сход раённай арганізацыі  Камуністычнай партыі Беларусі. Адным з асноўных пытанняў, разгледжаных на сходзе, стала падрыхтоўка да святкавання стагоддзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, у якой раённыя камуністы павінны прыняць самы актыўны ўдзел. Таксама былі агучаны і абмеркаваны тэзісы нядаўняга пленума Віцебскага абласнога камітэта КПБ.

Старшыня старшня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава расказала прысутным пра  дзейнасць арганізацыі, яе колькасны склад і іншае.

Удзел у сходзе прынялі заслужаныя людзі, ветэраны працы нашага гарадскога пасёлка Яўгеній Фёдаравіч Лысёнак і Іван Аляксандравіч Лазовік, якія падзяліліся сваім бачаннем сучаснай сітуацыі ў краіне і раёне. У цікавым дыялогу былі абмеркаваны надзённыя пытанні і праблемы, што хвалююць жыхароў Шаркаўшчыны.

Прыемным момантам стала ўручэнне партыйных білетаў тром новым членам раённай арганізацыі КПБ — Алене Леанідаўне Ерамеевай, Марыі Георгіеўне Недзведзь і Барысу Лявонцьевіч Руткоўскаму.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *