Тыя, хто ашчадна адносіцца да грошай і трымаецца прынцыпу “капейка рубль беражэ”, з увагай аднясецца да той інфармацыі пра існуючыя скідкі і акцыі ў магазінах райспажыўтаварыства, якую паведаміла нам першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Наталля Аляксееўна ПЯТРОВА.
— Па-першае, хачу расказаць пра тыя акцыі, якія падрыхтавала райспажыўтаварыства для сваіх пакупнікоў 25 студзеня, калі святкуецца Таццянін дзень (свята студэнтаў). У гэты дзень у магазіне-ўніверсаме № 1 «Родны кут» будзе праводзіцца выстава-продаж кандытарскіх вырабаў вытворчасці прамысловага аддзела райспажыўтаварыства. Тыя, у каго ў сям’і ёсць Таццяны змогуць набыць тарты з надпісамі-віншаваннямі — «Мілай Таццяне». Скарыстайцеся магчымасцю і зрабіце прыемны сюрпрыз сваёй Таццяне. Таксама 25 студзеня ва ўсіх магазінах райспажыўтаварыства ўсім Таццянам будзе прадстаўлена скідка ў памеры 10 працэнтаў на ўсе непрадуктовыя тавары. Каб атрымаць яе, пры сябе трэба мець пашпарт.
Перад будучымі святамі — Дзень Святога Валянціна, Дзень абаронцаў Айчыны, 8 Сакавіка — абавязкова зазірніце ў магазін «Лянок». Тут вы зможаце набыць прыемны падарунак сваім родным. У прадстаўленым асартыменце сувеніры на любы густ, вырабы з ільну, парфюмерыя.
Яшчэ хачу паведаміць, што ў магазіне «Арбіта» (каля гасцініцы) праходзіць акцыя «З клопатам да вас». У яе межах на ўсе тавары гандлёвая надбаўка для пакупнікоў зніжана на 5 працэнтаў.
Згодна з палажэннем аб прадастаўленні скідак ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны дадзеная катэгорыя грамадзян мае права на скідку ў памеры 10 працэнтаў да сумы пакупкі (выключэнне складаюць тавары, якія рэалізуюцца па фіксаваных цэнах — тытунёвыя вырабы, цукар, алкагольная прадукцыя). Выдача дысконтнай карты праводзіцца загадчыцай магазіна (пры яе адсутнасці любым упаўнаважаным работнікам) пасля пра’яўлення пасведчання, што пацвярджае прыналежнасць грамадзяніна да дадзенай катэгорыі, запаўнення анкеты і занясення ў спецыяльны журнал.
Шаркаўчане маюць магчымасць набыць у мэблевым магазіне, у якім на дадзены момант размяшчаецца таксама і прамысловы, прадукцыю ААТ «КІМ» з устаноўленай на яе райспажыўтаварыствам гандлёвай надбаўкай у памеры толькі 5 працэнтаў. Адбыліся новыя паступленні набораў мэблі для кухні ад ААТ «Жлобінмэбля».
Андрэй БУРЭЦ
