Вялікдзень у дзіцячым яслі-садзе № 3

Актуальное



IMG_9339 (Копировать)

20 красавіка адбыўся семінар па абмену вопытам работы з дзецьмі сярод музычных кіраўнікоў дашкольных устаноў раёна. Падчас яго правядзення педагогі абмеркавалі магчымасці арганізацыі гульнёвай дзейнасці  для дзяцей, прапанавалі эфектыныя прыёмы і метады работы падчас падрыхтоўкі да святаў і канцэртных праграм. Ініцыятыву правядзення метадычнага аб’яднання музычных кіраўнікоў раёна ўзяў на сябе калектыў Шаркаўшчынскага дзіцячага яслі-сада № 3, на базе якога і праходзіла мерапрыемства. Падчас семінару ўдзельнікам метадычнага аб’яднання было прадэманстравана фальклорнае свята “Вялікдзень”, якое разам з педагогамі  і маленькімі выхаванцамі дзіцячага садка для сваіх калег падрыхтавала і правяла музычны кіраўнік  яслі-сада № 3 Іна Іванаўна Салачонак. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць  пашырэнню ведаў дзяцей пра хрысціяскія традыцыі, далучаюць іх  да гісторыі Беларусі, дапамагаюць  выхоўваць павагу  да народных святаў.

Многія ідэі, прапанаваныя падчас прэзентацыі беларускага фальклорнага свята, у тым ліку музычна-дыдактычныя, абрадавыя гульні, карагоды, тэатралізаваныя пастаноўкі, педагогі змогуць выкарыстоўваць падчас заняткаў у сваіх дашкольных установах.

Завяршылася мерапрыемства прэзентацыяй выставы творчых работ, якую да галоўнага рэлігійнага свята Уваскрашэння Хрыстова падрыхтавалі супрацоўнікі яслі-сада № 3 разам з маленькімі наведвальнікамі сваёй дашкольнай установы і іх бацькамі.

— Вялікі дзякуй усім бацькам, якія прынялі ўдзел у стварэнні нашай выставы,-адзначыла загадчыца Шаркаўшчынскага дзіцячага яслі-сада № 3 Ірына Аляксееўна Лагунова. — Доўгачаканае галоўнае свята ўсіх хрысціян  прадастаўляе шырокія магчымасці для творчасці, і ў нашым дзіцячым садку мы рыхтаваліся да яго загаддзя. Вельмі цікавыя работы, прадастаўленыя бацькамі, якія яны стварылі дома разам з дзецьмі, сталі сапраўдным упрыгожваннем нашай выставы.

Узначаліла работу метадычнага аб’яднання  музычных кіраўнікоў дашкольных устаноў раёна метадыст дашкольнай адукацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Мікалаеўна Шарак.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_9351 (Копировать) IMG_9354 (Копировать) IMG_9355 (Копировать) IMG_9357 (Копировать) IMG_9359 (Копировать) IMG_9371 (Копировать) IMG_9389 (Копировать) IMG_9395 (Копировать) IMG_9399 (Копировать) IMG_9414 (Копировать) IMG_9429 (Копировать) IMG_9430 (Копировать) IMG_9431 (Копировать) IMG_9433 (Копировать) IMG_9439 (Копировать) IMG_9441 (Копировать)IMG_9376 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *