Палітра талентаў Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў (справаздачны канцэрт)

Актуальное

IMG_1516У канцы мая ў раённым Цэнтры культуры прайшоў справаздачны канцэрт Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Для педагогаў ён з’яўляецца мерапрыемствам, якое дазваляе падвесці пэўныя вынікі за ўвесь навучальны год, вучням — прадэманстраваць свае навыкі і дасягненні, а бацькам прадстаўляецца магчымасць ацаніць узровень выканаўчага, вакальнага, харэаграфічнага, мастацкага майстэрства сваіх дзяцей.

Гледачам, а асноўную іх частку складалі бацькі навучэнцаў школы, прадэманстравалі відэафільм-справаздачу пра дзейнасць установы за 2016-2017 навучальны год. У ім расказалі пра вучэбны працэс, пра мерапрыемствы, конкурсы і фестывалі, у якіх на працягу года ўдзельнічалі і выкладчыкі школы, і самі навучэнцы. Так, у мінулым годзе адбылося падпісанне дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскай ДШМ, Шпогскай музычнай і мастацкай школамі (Латвія). Яго вынікам сталі сумесныя пленэры дзіцячай мастацкай творчасці, якія прайшлі вясной і летам 2016 года ў Латвіі і Шаркаўшчынскім раёне. Сёлета таксама плануецца ўдзел вучняў Шаркаўшчынскай ДШМ у сумесным пленэры ў Латвіі.

Дзіцячая школа мастацтваў падтрымлівае цесную сувязь з царквой “Усіх смуткуючых Радасць”. Разам з яе настаяцелем протаіерэем Віктарам Валашчуком ладзяцца калядныя і велікодныя канцэрты на сцэне раённага Цэнтра культуры.

У 2016-2017 навучальным годзе ў Шаркаўшчынскай ДШМ на музычным, харавым, харэаграфічным і мастацкім аддзяленнях навучалася 189 дзяцей. Лепшым вучням, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, дырэктар установы Жанна Леанідаўна Русак уручыла граматы. Сёлета дзіцячую школу мастацтваў закончылі 18 выпускнікоў. Кожны з іх выказаў са сцэны словы ўдзячнасці і павагі ў адрас педагогаў, расказаў пра самыя яркія і незабыўныя моманты за гады вучобы ва ўстанове. Цяпер кожны з іх выбярэ сваю ўласную дарогу жыцця, прафесію. Хтосьці стане педагогам, нехта ўрачом, спецыялістам іншых галін вытворчасці, некаторыя, атрымаўшы першапачатковую эстэтычную адукацыю, прадоўжаць навучанне ў музычных і мастацкіх ВНУ краіны. Але галоўнае, што юнакам і дзяўчатам назаўсёды запомняцца ўрокі, якія выкладалі для іх таленавітыя педагогі Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, запомняцца і, магчыма, спатрэбяцца ў далейшым самастойным жыцці.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1383 IMG_1384 IMG_1387 IMG_1388 IMG_1390 IMG_1392 IMG_1397 IMG_1398 IMG_1399 IMG_1403 IMG_1408 IMG_1409 IMG_1410 IMG_1412 IMG_1414 IMG_1415 IMG_1416 IMG_1421 IMG_1422 IMG_1428 IMG_1435 IMG_1440 IMG_1443 IMG_1444 IMG_1447 IMG_1448 IMG_1449 IMG_1451 IMG_1452 IMG_1453 IMG_1455 IMG_1458 IMG_1461 IMG_1463 IMG_1465 IMG_1467 IMG_1469 IMG_1470 IMG_1471 IMG_1472 IMG_1475 IMG_1478 IMG_1480 IMG_1483 IMG_1488 IMG_1496 IMG_1499 IMG_1502 IMG_1504 IMG_1512 IMG_1514 IMG_1519 IMG_1524 IMG_1533



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *