22 чэрвеня прайшоў мітынг, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Актуальное

IMG_2356У нашай краіне 22 чэрвеня адзначаўся Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. З гэтай нагоды ў цэнтральным скверы райцэнтра каля помніка загінуўшым салдатам Чырвонай Арміі і партызанам прайшоў мітынг, удзел у якім прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячых лагераў сярэдніх школ № 1 і № 2, а таксама з Цэнтра дзяцей і моладзі гарадскога пасёлка.

Вучні чыталі вершы аб вайне, хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых салдатах, партызанах, падпольшчыках, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паклалі свае жыцці на алтар перамогі.

— Сёння — дзень смутку па тых, хто прайшоў дарогамі вайны і назаўсёды застаўся на ратным полі, — сказала ў сваё прамове старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Іна Мар’янаўна Шынкевіч. — Мы павінны заўсёды памятаць гэту дату, жахі ваеннага ліхалецця. Жудасная трагедыя, якая забрала жыццё кожнага трэцяга беларуса, ніколі не павінна паўтарыцца на нашай зямлі. Беражыце мір! Вы — наша будучыня!

Затым дзеці, ўсклаўшы жывыя кветкі да помніка, рознакаляровымі крэйдамі выводзілі на тратуарнай плітцы малюнкі, у якіх адлюстроўвалася тэма міру, свабоды, яркага сонейка, пад промнямі якога мы жывём у міралюбівай, незалежнай Беларусі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2357 IMG_2359 IMG_2366 IMG_2372 IMG_2373 IMG_2374 IMG_2375 IMG_2378 IMG_2383 IMG_2386 IMG_2388 IMG_2389 IMG_2391 IMG_2392 IMG_2395 IMG_2397 IMG_2401 IMG_2402



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *