27 чэрвеня ў Лужкаўскім сельскім Савеце прайшла сустрэча з Іванам Канстанцінавічам Вазміцелем

Актуальное

старшыня Лужкаўскага сельвыканкама Т. М. Краснадубская, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў І. К. Вазміцель, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. В. Малюгін
старшыня Лужкаўскага сельвыканкама Т. М. Краснадубская, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў І. К. Вазміцель, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. В. Малюгін

27 чэрвеня ў Лужкаўскім сельскім Савеце прайшла сустрэча жыхароў аграгарадка са старшынёй Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі Іванам Канстанцінавічам Вазміцелем.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні занятасці насельніцтва, заработнай платы, а таксама цэнаўтварэння. Іван Канстанцінавіч агучыў інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці і Шаркаўшчынскага раёна за пяць месяцаў 2017 года. У прыватнасці, дэпутат спыніўся на некаторых пунктах Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 2 красавіка 2015 года “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. У сваім выступленні Іван Канстанцінавіч Вазміцель зрабіў акцэнт на захаванні работнікамі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў працоўнай дысцыпліны, выкананні службовых абавязкаў. Дэпутат падкрэсліў, што гэта асабліва актуальна ў цяперашні час, калі ідзе аптымізацыя працоўных месцаў.

Прысутныя задавалі Івану Канстанцінавічу Вазміцелю пытанні, у якіх агучвалі тэмы будаўніцтва стацыянарнай ці наяўнасці перасоўнай аўтазаправачнай станцыі ў Лужках, добраўпарадкавання аграгарадка, рамонту дарог на тэрыторыі сельскага Савета. Дэпутат уважліва выслухаў прапановы насельніцтва і ўзяў вырашэнне ўзнікшых праблем пад асабісты кантроль.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *