Найсмачнейшыя бліны — у радзюкоўскай “Груцы”

Актуальное

IMG_4371 (Копировать)

Кожны рэгіён нашай вобласці і рэспублікі адметны тым, што ў ім пражываюць людзі, якія займаюцца адраджэннем сваёй спадчыны: запісваюць старадаўнія легенды, песні і паданні, збіраюць артэфакты для краязнаўчых музеяў, адраджаюць былыя абрады і традыцыі нашых продкаў. Не выключэннем з’яўляецца і наша Шаркаўшчына.

Далека за межамі раёна і вобласці вядомы народны клуб нацыянальнай кухні “Груца” Радзюкоўскага сельскага Дома культуры. Бадай, кожны шаркаўчанін калі-небудзь каштаваў тыя адмысловыя стравы, якія гатуюць удзельнікі аматарскага аб’яднання. Акцэнт у іх прыгатаванні робіцца на старадаўнія рацэпты. У першую чаргу, гэта, канечне, сама груца — страва, якая дала назву калектыву і стала яго візітнай карткай. Сама каша вельмі простая ў прыгатаванні — гэта вараныя гарох з ячневымі крупамі. Але не проста вараныя, а прыгатаваныя з мясцовым кулінарным каларытам. Наогул, кожная страва ў “Груцы” з’яўляецца адмысловай, карыснай для здароўя.

Чарговай магчымасцю паласавацца радзюкоўскімі прысмакамі была ва ўдзельнікаў і гледачоў свята, якое нядаўна прайшло у мясцовым СДК і прысвячалася 20-годдзю з моманту заснавання калектыва “Груца”.

IMG_4245 (Копировать)

Удзельнікі аб’яднання не толькі частавалі сваімі стравамі, але і спявалі на сцэне, танчылі, расказвалі байкі і гумарэскі, лірычныя вершы. Справа ў тым, што “Груца” з’яўляецца калектывам не толькі кулінарнага накірунку. Каля вытокаў стварэння аб’яднання стаяла таленавіты чалавек, мясцовы паэт Ларыса Іванаўна Шпак. Яна пісала раней і цяпер для калектыва вершы, каб падчас выстаў прэзентаваць гледачам тыя або іншыя стравы. Некаторыя вершы яе пакладзены на музыку і ўжо дваццаць год з’яўляюцца неад’емнай часткай рэпертуару народнага аб’яднання.

— Наш калектыў першапачаткова быў фальклорным, — падзялілася сваімі ўспамінамі асноўны ініцыятар стварэння аб’яднання, былы дырэктар Радзюкоўскага СДК Людміла Афінагееўна Лазовік. — У клубнай установе збіраліся жанчыны, спявалі аўтэнтычныя песні. Аднойчы прыйшла ідэя заняцца зборам рацэптаў старадаўніх страў, якія ў сваёй большасці характэрныя для нашай мясцовасці. Вось так паступова і развіваўся наш калектыў. У 2003 годзе рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Груца” атрымала найменне “народны клуб”.

— За гэты час з выставамі мы пабывалі ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, — далучылася да размовы нязменны кіраўнік аб’яднання Альдона Генрыхаўна Папко. — Куды б мы не трапілі, нас заўсёды ветліва і гасцінна сустракалі. У сваю чаргу і мы дастойна прадстаўлялі наш раён на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах. Частавалі смачнымі стравамі, спявалі ўласныя песні, весялілі публіку.

Значнай адметнасцю “Груцы” з’яўляюцца бліны, прыгатаваныя на калодзе. Цяпер гэта выкарыстоўваюць іншыя калектывы, але ўпершыню яны з’явіліся менавіта ў Радзюках. Гэта ідэя належыць мастацкаму кіраўніку СДК Уладзіміру Радзюку.

— Я праходзіў тэрміновую службу на Далёкім Усходзе, — кажа нам Уладзімір. — Вось там упершыню ўбачыў, як мясцовыя жыхары, працуючы ў тайзе, такім чынам пяклі бліны непасрэдна ў лесе. Праз некаторы час я і вырашыў прымяняць драўляныя калоды пры выпечцы бліноў удзельнікамі “Груцы”. Знаходка атрымалася цудоўнай і вельмі спадабалася гледачам нашых выстаў і майстар-класаў.

Павіншаваць калектыў з юбілеем у той дзень прыехала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інна Мар’янаўна Шынкевіч. Яна выказала словы вялікай удзячнасці ўдзельнікам аб’яднання за шматгадовую працу па адраджэнню спадчыны і захаванні традыцый нашых продкаў, папулярызацыю беларускай нацыянальнай кухні, а таксама ўручыла падзячныя пісьмы.IMG_4296 (Копировать)

У заканчэнні свята свае музычныя нумары прысутным падарылі Іван і Алеся Русецкія, Валянціна Лазарэц. Унучка адной з удзельніц аб’яднання — Ксенія Канчэўская — прачытала цудоўны верш, які напісала Ларыса Іванаўна Шпак.

Як сказалі жыхары аграгарадка Радзюкі і госці мерапрыемства, цяпер яны будуць з нецярпеннем чакаць новай сустрэчы з “Груцай” — калектывам, які зберагае беларускія нацыянальныя традыцыі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4214 (Копировать) IMG_4234 (Копировать) IMG_4239 (Копировать) IMG_4248 (Копировать) IMG_4253 (Копировать) IMG_4264 (Копировать) IMG_4266 (Копировать) IMG_4268 (Копировать) IMG_4269 (Копировать) IMG_4275 (Копировать) IMG_4279 (Копировать) IMG_4290 (Копировать) IMG_4293 (Копировать) IMG_4294 (Копировать) IMG_4305 (Копировать) IMG_4306 (Копировать) IMG_4308 (Копировать) IMG_4310 (Копировать) IMG_4319 (Копировать) IMG_4329 (Копировать) IMG_4343 (Копировать) IMG_4344 (Копировать) IMG_4347 (Копировать) IMG_4352 (Копировать) IMG_4360 (Копировать) IMG_4366 (Копировать) IMG_4367 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *