
Упершыню ў нашым раёне на базе Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый прайшоў абласны агляд — конкурс творчых калектываў сельскіх устаноў раёнаў клубнага тыпу і дзіцячых школ мастацтваў. У аглядзе — конкурсе прынялі ўдзел удзельнікі мастацкай самадзейнасці заходняга рэгіёна Віцебскай вобласці: Пастаўскага, Браслаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага.
Свае аб’ектыўныя ацэнкі выступленняў выносіла абласное прадстаўнічае журы.
Перад пачаткам канцэртнай праграмы ў файе клуба прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з выставамі: “Дзе бруяцца творчасці крыніцы” — вырабы Германавіцкага Дома ганчара ( дырэктар Сяргей Рымдзёнак), “Уладары чароўных гукаў” — музычныя інструменты з фондаў Германавіцкага музея культуры і быту (дырэктар Людміла Навіцкая), “Смачна гатуем — гасцей частуем” -народны клуб нацыянальнай кухні “Груца” ( кіраўнік Альдона Папко).
Нашым раёнам было прадстаўлена 10 нумароў мастацкай самадзейнасці ў тэатралізаванай форме па матывах кінафільма “Любовь и голуби”, рэжысёра Вольгі Сташкевіч.
На працягу гадзіны паказвалі сваё майстэрства: салісткі Навасёлкаўскага СДК Людміла Касцюкевіч і Надзея Ерахновіч, дуэт Сасноўскага СК Уладзіслаў Спецыус і Іван Гарбачонак, фальклорны народны калектыў “Купалінка” Каўшэлеўскага Дома фальклору, народнае аматарскае аб’яднанне “Гармонія” і трыа Германавіцкага ЦК і НТ, народны вакальны ансамбль Лужкаўскага СДК, выкладчыкі Лужкаўскай ДШМ, квартэт Васюкоўскага СДК,
Затым канцэртная праграма працягвалася ў раённым Доме культуры.
Перад гледачаму выступілі народныя калектывы : хор “Спадчына”, літаратурна — музычнае аб’яднанне “Світанак”, узорны цыркавы калектыў “Мара”. Тэатр песні “Маленькая фея”, вакальная група”Надзея”, эстрадная студыя “Карамелькі”, інструментальны ансамль “Натхненне”, вакальны ансамбль “Родныя напевы”, эстрадны гурт “Рэзананс”, песня з падтанцоўкай у выкананні Уладзіміра Касцюкевіча.
Журы дастойна ацаніла выступленне ўсіх калектываў.
Кацярына СОСНА







