У межах ініцыятывы “Мэры за эканамічны рост” была распрацавана анкета для ацэнкі кіраўніцкага патэнцыялу мясцовых органаў улады, на пытанні якой прапануюць адказаць групе асноўных кіраўнікоў, што аказваюць найбольшы ўплыў на эканамічнае развіццё ў сваім рэгіёне. Таксама распрацавана анкета для ацэнкі патэнцыялу саветніка па мясцовым эканамічным развіцці, які выбіраецца з мэтай каардынацыі працэсу распрацоўкі і рэалізацыі плана мясцовага эканамічнага развіцця, а таксама ініцыятыў па падтрымцы мясцовага бізнесу.
Для каардынацыі праекта “Мэры за эканамічны рост” на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, з мэтай яго эканамічнага развіцця, створана рабочая група, у склад якой увайшлі намеснікі старшыні райвыканкама Ірэна Францаўна Бука і Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела эканомікі Таццяна Іванаўна Мечаль і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Арэшкава. Саветнікам па эканамічным развіцці ў складзе рабочай групы абрана начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Іванаўна Мечаль.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
