У Ручайскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства да Дня пажылых людзей

Актуальное

10171 кастрычніка ў Ручайскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства да Дня пажылых людзей пад назвай «Чти того, кто немощен и сед, чтобы уважали и тебя на склоне лет».

На сцяне аднаго з пакояў бібліятэкі з’явілася «Дрэва жыцця», верхавіна якога, афарбаваная ў зялёны колер, сімвалізавала маладосць, а ніжняя частка кроны залаціста-жоўтага колеру — мудрую старасць.
Побач з жоўтымі лістамі выказванні вядомых людзей, якія вучаць з павагай адносіцца да людзей пажылога ўзросту.
Бібліятэкар Ручайскай бібліятэкі-філіяла Ала Мілецеўна Філіпёнак параўнала наша жыццё з порамі года, сцвярджаючы, што
старасць прыходзіцца на восень, нездарма ж кажуць: «Восень жыцця — як і восень года”. Яна прывяла прыклады знакамітых людзей, якія да апошніх дзён захоўвалі высокую працаздольнасць і востры розум.

А ў выкананні дзяцей госці ўбачылі гумарыстычныя сцэнкі пра ўзаемаадносіны пажылых і маладых. Дзеці з вялікім задавальненнем чыталі вершы для сваіх любімых бабуль і дзядуль.

У канцы мерапрыемства пажылых людзей яшчэ раз павіншавалі са святам і ўручылі букеты восеньскіх кветак. Для гасцей быў арганізаваны салодкі стол з чаем і тортам.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *