У Шаркаўшчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 1025-годдзю Полацкай епархіі

Актуальное

IMG_0678 (Копировать)

 

Сёлета Полацкая епархія адзначае 1025-годдзе з моманту свайго заснавання. Гэтай даце прысвечаны шэраг святочных мерапрыемстваў. Па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і гаррайвыканкамаў кананічнай тэрыторыі Полацкай епархіі 16 кастрычніка пачаўся Хрэсны ход з Іконай Божай Маці “Дзісненская Адзігітрыя” і Каўчэгам з часткай правай рукі свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава.

Кожны дзень Хрэснага хода пачынаецца з Божай літургіі. Святыні ўжо ўрачыста сустрэлі жыхары Полацка, Расон, Верхнядзвінска, Міёр, Браслава. 20 кастрычніка а пятнаццатай гадзіне ўдзельнікаў Хрэснага хода віталі праваслаўныя вернікі ў Шаркаўшчыне каля царквы Успення Прасвятой Багародзіцы. Само надвор’е яркімі сонечнымі промнямі нібы ўзрадавалася таму, што шаркаўчане з верай у душы і радасцю ў сэрцы сустракалі святыні. Пасля ў царкве прайшоў малебен і пакланенне Іконе Божай Маці і мошчам святога Канстанціна Жданава.

У сямнаццаць гадзін у раённым Цэнтры культуры пачалася канцэртная праграма “Сэрцы сагравае вера”, прысвечаная 1025-годдзю заснавання Полацкай епархіі. Уладыку віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Удзел у свяце прыняў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. У танцавальнай зале ўстановы культуры для наведвальнікаў ладзілася выстава творчых работ духоўнага накірунку майстроў раённага Цэнтра рамёстваў, вучняў дзіцячай школы мастацтваў, фатографа Валянціна Гарадзецкага, працавала арт-галерэя Велікасельскай ДС-СШ. Былі прадстаўлены друкаваныя выданні і творчыя работы кіраўніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярыны Сосна.

— Сёлета горад Полацк адзначае тры знакавыя падзеі, — сказаў са сцэны ўладыка Феадосій, — гэта, у першую чаргу, 1025-годдзе заснавання Полацкай епархіі, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-гадовы юбілей з моманту першага пісьмовага ўпамінання горада. Архіепіскап заклікаў прысутных найчасцей наведваць храмы, у малітвах успамінаць Бога, любіць і паважаць сваіх родных і блізкіх людзей. Юрый Анатольевіч Васілеўскі ўручыў уладыку Феадосію карціну з выявай Свята-Успенскай царквы і анёла-ахоўніка, напісаную выкладчыкам дзіцячай школы мастацваў Віктарам Фёдаравічам Круком.

Затым на сцэне выступілі выкладчыкі і вучні дзіцячай школы мастацтваў, работнікі культуры, вучні нядзельных школ храмаў Усіх смуткуючых Радасць і Успення Прасвятой Багародзіцы.

На наступны дзень у Свята-Успенскай царкве пачалася ранішняя літургія. Затым вернікі з прывезенымі святынямі Хрэсным ходам пакрочылі па вуліцах гарадскога пасёлка да помніка свяшчэннамучаніку Канстанціну Жданаву, дзе адбылася малітва. Далей Хрэсны ход прадоўжыўся па вуліцах 17 верасня і Чырвонаармейскай. Каля паклоннага крыжа, у скверы ДРБУ-131, вернікі развіталіся са святынямі, якія потым накіраваліся ў Глыбокае.

Здымкі Алены АНАНІЧ и Сяргея РАЙЧОНКА

IMG_7247 (Копировать) IMG_7250 (Копировать) IMG_7254 (Копировать) IMG_7262 (Копировать) IMG_7268 (Копировать) IMG_7272 (Копировать) IMG_7281 (Копировать) IMG_7291 (Копировать) IMG_7294 (Копировать) IMG_7296 (Копировать) IMG_7297 (Копировать) IMG_7301 (Копировать) IMG_7305 (Копировать) IMG_7306 (Копировать) IMG_7307 (Копировать) IMG_7308 (Копировать) IMG_7309 (Копировать) IMG_7310 (Копировать) IMG_7317 (Копировать) IMG_7318 (Копировать) IMG_7324 (Копировать) IMG_7333 (Копировать) IMG_7336 (Копировать) IMG_7338 (Копировать) IMG_7345 (Копировать) IMG_7350 (Копировать) IMG_7353 (Копировать) IMG_7354 (Копировать) IMG_7355 (Копировать) IMG_7357 (Копировать) IMG_7359 (Копировать) IMG_7363 (Копировать) IMG_7367 (Копировать) IMG_7370 (Копировать) IMG_7372 (Копировать) IMG_7377 (Копировать) IMG_7378 (Копировать) IMG_7379 (Копировать) IMG_7382 (Копировать) IMG_7386 (Копировать) IMG_7389 (Копировать) IMG_7390 (Копировать) IMG_7392 (Копировать) IMG_7393 (Копировать) IMG_7396 (Копировать) IMG_7397 (Копировать) IMG_7398 (Копировать) IMG_7399 (Копировать) IMG_7400 (Копировать) IMG_7401 (Копировать)

 

IMG_0531 (Копировать) IMG_0534 (Копировать) IMG_0539 (Копировать) IMG_0571 (Копировать) IMG_0589 (Копировать) IMG_0602 (Копировать) IMG_0658 (Копировать) IMG_0667 (Копировать) IMG_0687 (Копировать) IMG_0704 (Копировать) IMG_0741 (Копировать)IMG_0535 (Копировать)IMG_0536 (Копировать)IMG_0537 (Копировать)IMG_0542 (Копировать)IMG_0543 (Копировать)IMG_0544 (Копировать)IMG_0545 (Копировать)IMG_0547 (Копировать)IMG_0549 (Копировать)IMG_0555 (Копировать)IMG_0556 (Копировать)IMG_0560 (Копировать)IMG_0561 (Копировать)IMG_0568 (Копировать)IMG_0573 (Копировать)IMG_0579 (Копировать)IMG_0584 (Копировать)IMG_0586 (Копировать)IMG_0593 (Копировать)IMG_0595 (Копировать)IMG_0597 (Копировать)IMG_0605 (Копировать)IMG_0608 (Копировать)IMG_0609 (Копировать)IMG_0610 (Копировать)IMG_0612 (Копировать)IMG_0614 (Копировать)IMG_0616 (Копировать)IMG_0620 (Копировать)IMG_0625 (Копировать)IMG_0627 (Копировать)IMG_0628 (Копировать)IMG_0634 (Копировать)IMG_0636 (Копировать)IMG_0637 (Копировать)IMG_0640 (Копировать)IMG_0642 (Копировать)IMG_0651 (Копировать)IMG_0657 (Копировать)IMG_0660 (Копировать)IMG_0661 (Копировать)IMG_0662 (Копировать)IMG_0669 (Копировать)IMG_0671 (Копировать)IMG_0672 (Копировать)IMG_0680 (Копировать)IMG_0690 (Копировать)IMG_0694 (Копировать)IMG_0696 (Копировать)IMG_0702 (Копировать)IMG_0704 (Копировать)IMG_0706 (Копировать)IMG_0707 (Копировать)IMG_0710 (Копировать)IMG_0711 (Копировать)IMG_0714 (Копировать)IMG_0715 (Копировать)IMG_0716 (Копировать)IMG_0720 (Копировать)IMG_0727 (Копировать)IMG_0743 (Копировать)



1 комментарий по теме “У Шаркаўшчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 1025-годдзю Полацкай епархіі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *