У рыбалоўных ўгоддзях дазваляецца аматарскае рыбалоўства ўсіх відаў рыб, за выключэннем вугроў. У тым выпадку, калі злавілі рыбу, ракаў, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама вугроў, іх трэба выпусціць ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе.
Пры аматарскім рыбалоўстве дазваляецца лавіць рыбу, якая не дасягнула прамысловай меры (па норме не больш 20 працэнтаў ад колькасці вылаўленай рыбы кожнага з відаў).
Рыбаловам дазваляецца лавіць у суткі: не больш 5 кілаграмаў на аднаго чалавека і адну рыбіну, калі агульная вага яе будзе перавышаць дазволеную; ракаў не больш 30 штук; рыбы ў якасці нажыўкі для лоўлі іншых відаў рыбы не больш 30.
Вылоўліванне ўсіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, а гэта значыць адной вудай з адным кручком або адным спінінгам са штучнай прынадай, з адным адзінарным або двайным, трайным кручком, памерам не больш № 10 па міжнароднай класіфікацыі № 1 у светлавы час сутак.
Акрамя забароны на лоўлю рыбы ў тэрміны, прадугледжаныя вышэй, з 1 па 31 сакавіка забараняецца лавіць шчупака звычайнага.
П. УСЦІНАЎ,
галоўны спецыяліст райінспекцыі
