Мерапрыемства, прысвечанае святому Губерту — апякуну паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў — прайшло сёння ў нашым раёне

Актуальное

IMG_1218 (Копировать)

Забытыя гістарычныя традыцыі ўсё больш актыўна адраджаюцца на нашай зямлі, у тым ліку тыя, якія адносяцца да лесу і яго багаццяў. А багацце там дзікіх звяроў і птушак заўсёды прыцягвала чалавека: паляванне ў старажытныя часы з’яўлялася важнай галіной гаспадаркі. Лясны промысел заўсёды спалучаўся са шматлікімі цяжкасцямі і рызыкай, таму здабыча шанавалася высока, а паляўнічыя пасля ўдалага палявання ладзілі свята ў гонар лесу і сваіх нябесных апякуноў. Галоўным сярод іх з даўніх часоў быў святы Губерт — апякун паляўнічых, леснікоў і рыбакоў, дзень памяці якога адзначаецца 3 лістапада.

У гэты дзень упершыню ў нашым гарадскім пасёлку прайшло мерапрыемства прысвечанае святому Губерту.

Апякун паляўнічых паходзіў з каралеўскага роду Меравінгаў. Нарадзіўся ў 665 годзе. Дзякуючы бацьку, які быў заўзятым паляўнічым, Губерт з маладых гадоў палюбіў паляваць. Як кажа паданне, у пятніцу, не шануючы традыцыі паляўнічых, якая забараняла паляваць у гэты дзень, сярод імклівых горных ручаёў, ён сустрэў белага аленя з прамянеючым крыжам паміж рагамі. Хацеў узяць стралу з калчана, як раптам яго позірк спаткаўся з позіркам аленя. У гэты момант яму здалося, што ен чуе голас: “Чаму праследуеш нявінных жывёл, лепш падумай аб збаўленні душы”. Пасля чаго Губерт вырашыў распачаць службу Богу ў адным з біскупстваў. Да канца жыцця ен свята прытрымліваўся духоўных каштоўнасцей. Быў вядомы як абаронца прыроды і захавальнік этыкі палявання. Дзень яго смерці для паляўнічых стаў днём пачатку сезона супольнага палявання.

Таму у касцёле Узвышэння Святога Крыжа адбылася ўрачыстая Імша ў гонар Святога Губерта. Пасля яе ксёндз Крыштаф Сілкоўскі асвяціў сабак, стрэльбы і машыны паляўнічых. Прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў з Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага і Браслаўскага раёнаў адправіліся на месца палявання. Там вядучы паляўнічазнавец Алег Селях яшчэ раз нагадаў пра культуру і традыцыі палявання, а таксама звярнуў увагу на тэхніку бяспекі. Пасля малітвы святому Губерту паляўнічыя адправіліся на паляванне.

— Вельмі прыемна, — кажа старшыня абласной структуры таварыства Сяргей Валянцінавіч Радненка, — што сярод паляўнічых набірае папулярнасць адраджэння традыцый і культуры палявання. Галоўная задача, якая стаіць перад таварыствам, — захаваць і памножыць тое, што ёсць сёння. Для гэтага, напрыклад, прадугледжана дзяржаўная праграмма па рассяленні аленя высакароднага, каб праз 2-3 гады зрабіць з яго паляўнічы від. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў — самы буйным арандатар паляўнічых угоддзяў у Беларусі. У яго падпарадкаванні знаходзіцца каля 10 млн га або 59 працэнтаў плошчы ўсіх паляўнічых угоддзяў краіны. У склад аб’яднання ўваходзяць 6 абласных і 104 раённыя арганізацыйныя структуры. У Віцебскай вобласці — 19, сярод іх і Шаркаўшчынскае, якое, дарэчы выйграла конкурс на закупку аленя высакароднага. Ваша раённае таварыства  прадставіла ўсе неабходныя экалагічныя ўмовы. Выдзелена зямля, у хуткім часе будуць ўсталяваны вальеры. Калі самкі аленя расцеляцца, то прыблізна ў маі іх адпусцяць на свабоду. Пасля гэтага яны застануцца на сваёй тэрыторыі і яе не пакінуць.

Паляўнічы азарт, напэўна, прысутнічае ў крыві кожнага мужчыны, перадаецца яму, здабытчыку і кармільцу сям’і, на генетычным узроўні. І хоць сёння для таго, каб забяспечыць сям’ю ежай, зусім неабавязкова ісці на паляванне, многіх мужчын вабіць імкненне пазмагацца сілай, спрытам, хітрасцю са зверам.

Але святы Губерт, апякуючыся паляўнічымі, тым самым залатым крыжом, які аднойчы падчас палявання з’явіўся ў рагах аленя і не даў забіць прыгожую і высакародную жывёліну, адначасова благаслаўляе іх  і папярэджвае: паляванне павінна быць разумным і міласэрным, бо ўсё ў гэтым Божым свеце мае свой сэнс і сваё прызначэнне. Нездарма ж паляўнічыя гавораць “здабыць звера”, а не “забіць”.

Алена АНАНІЧ.

IMG_1177 (Копировать) IMG_1185 (Копировать) IMG_1186 (Копировать) IMG_1190 (Копировать) IMG_1191 (Копировать) IMG_1192 (Копировать) IMG_1193 (Копировать) IMG_1194 (Копировать) IMG_1195 (Копировать) IMG_1197 (Копировать) IMG_1199 (Копировать) IMG_1201 (Копировать) IMG_1202 (Копировать) IMG_1206 (Копировать) IMG_1210 (Копировать) IMG_1223 (Копировать) IMG_1227 (Копировать) IMG_1228 (Копировать) IMG_1230 (Копировать) IMG_1231 (Копировать) IMG_1232 (Копировать) IMG_1233 (Копировать) IMG_1235 (Копировать) IMG_1237 (Копировать) IMG_1242 (Копировать) IMG_1244 (Копировать) IMG_1245 (Копировать) IMG_1252 (Копировать) IMG_1254 (Копировать) IMG_1255 (Копировать) IMG_1256 (Копировать) IMG_1257 (Копировать) IMG_1258 (Копировать) IMG_1259 (Копировать) IMG_1260 (Копировать) IMG_1261 (Копировать) IMG_1262 (Копировать) IMG_1267 (Копировать) IMG_1268 (Копировать) IMG_1272 (Копировать) IMG_1276 (Копировать) IMG_1277 (Копировать) IMG_1279 (Копировать) IMG_1280 (Копировать) IMG_1281 (Копировать) IMG_1282 (Копировать) IMG_1283 (Копировать) IMG_1286 (Копировать) IMG_1288 (Копировать) IMG_1289 (Копировать) IMG_1290 (Копировать)



1 комментарий по теме “Мерапрыемства, прысвечанае святому Губерту — апякуну паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў — прайшло сёння ў нашым раёне

  1. Спасибо корреспонденту!!!
    Отличные фотографии!!!
    Желаю успехов во всех начинаниях!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *