Нормы і правілы нарыхтоўкі бярозавіка

Актуальное

У сувязі з наступленнем перыяду руху соку на дрэвах, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што ажыццяўленне нарыхтоўкі і збору дрэўнага соку рэгулюецца нарматыўнымі і прававымі актамі.
Для атрымання інфармацыі аб участках лесу, дзе можна праводзіць нарыхтоўку соку, грамадзянін павінен звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства.
Пры ажыццяўленні нарыхтовак соку на тэрыторыі ляснога фонду юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет і дазвол лясгаса. Пры нарыхтоўцы соку важна захоўваць тэхналогіі і правілы. Напрыклад, у падсочку назначаюцца непашкоджаныя, з добра развітай кронай дрэвы дыяметрам на вышыні грудзей 20 сантыметраў і больш.
У камлі на вышыні 35—50 см ад каранёвай шыйкі памячаюць размяшчэнне і колькасць падсочных адтулін у залежнасці ад дыяметра дрэва.
Перад тым, як зрабіць свідравіну, грубую кару здымаюць без пашкоджання луба.
Канаўкі свідруюць адразу пасля пачатку руху соку, пракалоўшы шылам ствол дрэва. Дыяметр прасвідраванай канаўкі — 1 см, глыбіня яе — 2—3 см без уліку таўшчыні кары.
Жолаб павінен быць з нержавеючага металу або іншага матэрыялу. Пад ім устанаўліваецца соказборнік.
Нарыхтоўка дрэўнага соку забараняецца: у населеных пунктах; у дэндралагічных парках, батанічных садах; у месцах, дзе жывёла, расліны ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; у межах гістарычна-культурных заказнікаў, мемарыяльных паркаў; археалагічных помнікаў; у месцах масавага адпачынку насельніцтва і інш.
Нехта спрабуе атрымаць бярозавік з дрэў, якія растуць каля дарог. Такі сок не прынясе ніякай карысці, а толькі шкоду.
Незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў і кустоў або іншай расліннасці штрафуецца.

Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *