Знаёмства з асобай Лазара Перэльмана — ураджэнца мястэчка Лужкі

Актуальное

IMG_4238 (Копировать)Цікавае мерапрыемства  адбылося нядаўна ў Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы, падчас якога вучні 9 класа Шаркаўшчынскай СШ № 2 пазнаміліся з асобай нашага земяка, ураджэнца  былога мястэчка Лужкі Лазара Перэльмана, які ўжо ў дарослым жыцці стаў вядомы як Эліезэр Бэн-Іегуда. З іменем гэтага чалавека звязваюць адраджэнне мовы яўрэйскага народа, якая і стала дзяржаўнай мовай Ізраіля. Цікавае пазнавальнае мерапрыемства для старшакласнікаў разам з   загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі  Таццянай Міхайлаўнай Райчонак і іншымі супрацоўнікамі бібліятэкі правяла настаўніца гісторыі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 Аксана Анатольеўна Бабоўская.

У наш час як бы само сабой зразумела, што іўрыт – афіцыйная мова Ізраіля. Аднак крыху больш чым 100 гадоў назад яшчэ ніхто не карыстаўся іўрытам ў паўсядзённым жыцці. Толькі яўрэйскія малітвы гучалі на гэтай мове, і яна была, як у наш час, напрыклад,  латынь: некалі шырока распаўсюджаны, як гутарковая мова, іўрыт лічыўся “мёртвай” мовай. І ў гісторыі чалавецтва  яшчэ не было выпадкаў, каб “мёртвая” мова атрымала такое шырокае распаўсюджанне. Таму Эліезэр Бэе-Іегуда – галоўная фігура ў адным з малавядомых цудаў дваццатага стагоддзя – адраджэнні іўрыта ў якасці “жывой” мовы. А галоўнай справай жыцця гэтага чалавека стала выданне сучаснага слоўніка іўрыту. Падчас гэтай работы  Эліезэр Бэн-Іегуда стварыў шмат новых слоў.

Пра ўсё гэта вучні сярэдняй школы № 2 даведаліся падчас сустрэчы ў раённай бібліятэцы. Разам з Аксанай Анатольеўнай Бабоўскай яны ўзгадалі некаторыя найбольш значныя моманты з жыцця нашага вядомага земляка і нават прадэманстравалі іх на сцэне як акцёры.  Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю слухалі Аксану Анатольеўну, выконвалі розныя цікавыя заданні, што дазволілі дзецям пазнаёміцца з сучаснай дзяржаўнай мовай Ізраіля і даведацца пра найбольш цікавыя факты яе ўтварэння. І нават паразважалі наконт таго, што трэба зрабіць нам, каб пачаць размаўляць на роднай беларускай мове, якая, на жаль, не мае шырокага распаўсюджвання ў сучасным грамадстве.  Мерапрыемства было праведзена ў сувязі са 160-годдзем з дня нараджэння нашага земляка, грамадскага дзеяча, мовазнаўцы,адраджальніка старажытнай яўрэйскай мовы іўрыт Эліэзера Бэн-Іегуды, якому на радзіме, у цэнтральным скверы аграгарадка Лужкі ўсталяваны помнік.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4247 (Копировать) IMG_4253 (Копировать) IMG_4266 (Копировать) IMG_4267 (Копировать) IMG_4276 (Копировать)

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *