Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій наведаў Свята-Успенскую царкву ў Шаркаўшчыне

Актуальное

Сустрэча Архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія ў царкве
Сустрэча Архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія ў царкве

Сёмага сакавіка ў сераду трэцяй сядміцы Вялікага посту архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій наведаў Свята-Успенскую царкву ў Шаркаўшчыне. Уладыку ўрачыста сустрэлі на ўваходзе ў храм, падзякавалі за чарговы візіт, уручылі букет прыгожых кветак. Разам з архіепіскапам Боскую літургію адслужылі протаіерэі Пётр Бараноўскі, Віктар Валашчук, Мікалай Гуцко, іерэй Васілій Стрыжнёў. Царкоўныя песнапенні ў храме выканаў хор з горада Глыбокае.

У заканчэнні літургіі ўладыка павіншаваў прыхаджан з прыняццем Святых Хрыстовых Тайнаў, звярнуўся да вернікаў са словамі навучання. Архіепіскап прызваў стойка пераносіць увесь цяжар Вялікага посту, каб дастойна сустрэць свята светлага Хрыстова Уваскрэсення.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *